У выдавецтве «Беларусь» выйшаў новы зборнік Генадзя Аўласенкі «Чаму рэчка Уздзянка такую назву мае». Такой інфармацыяй з журналістам sb.by падзяліўся дырэктар выдавецтва «Беларусь», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч.
— У кнізе вядомага беларускага пісьменніка Генадзя Аўласенкі чытачы знойдуць не зусім звычайныя тапанімічныя казкі. У іх аўтар, зыходзячы са сваёй уласнай фантазіі, спрабуе адказаць на пытанне, якім чынам той ці іншы населены пункт або геаграфічны аб’ект нашай краіны атрымаў сваю назву. Мэта выдання — разбудзіць цікавасць чытачоў да гістарычнай спадчыны роднага краю.
Генадзь Аўласенка піша прозу — раманы, апавяданні, казкі, гумарыстычныя пародыі, вершы. Апошнім часам шмат складае для дзяцей, школьнікаў сярэдняга ўзросту і падлеткаў. Аўтар нават выдаў своеасаблівы падручнік для пачынаючых паэтаў пад назвай «Азы вершаскладання». Увесь час актыўна супрацоўнічае з перыядычнымі выданнямі для дзяцей. Генадзь Аўласенка выдаў раман і дзве аповесці ў кнізе «Дзікія кошкі Барсума», якія папаўняюць серыю «Бібліятэкі сучаснай беларускай фантастычнай і прыгодніцкай прозы Саюза пісьменнікаў Беларусі». Праз некаторы час у выдавецтве «Беларусь» з’яўляецца яшчэ адзін твор у гэтым жа жанры — фантастычны раман «Пещера».
Про любовь и события войны: в издательстве «Беларусь» вышел новый сборник поэтессы из Барановичей Татьяны Яцукbasikirskaya@sb.by