Відовішчаў ды хлеба

Мінскім кінаманам прапануюць пірог, прыгатаваны па рэцэпце хобітаў.
Мінскім кінаманам прапануюць пірог, прыгатаваны па рэцэпце хобітаў.

Адбудзецца гэта ў час «Кінаночы», якая пройдзе ў «Доме кіно» з 21-га на 22 снежня. Сеанс, наведвальнікам якога прэзентуюць «Прагулкі з дыназаўрамі» і «Хобіт: пустка Смаўга», працягнецца з 23 да 6 гадзiн наступнага дня.

Акрамя фільмаў, кінаманы змогуць паслухаць джазавую музыку, правесці час за настольнымі гульнямі, зазірнуць у фотазону, каб сфатаграфавацца ў касцюмах герояў прадстаўленых карцін, і нават прайсці майстар-клас па сярэдневяковых танцах.

— Але галоўнай асаблівасцю «Кінаночы» стане 70-кілаграмовы пірог, яго прыгатуюць па рэцэпце пісьменніка Джона Толкіна, чалавека, які прыдумаў хобітаў, — расказвае Аляксандр Богдан, галоўны рэжысёр «Дома кіно». — Гэта будзе самы вялікі падобны пірог у свеце, што засведчыць сертыфікатам спецыяльная камісія.

Уваход на мерапрыемства будзе каштаваць 180—245 тысяч рублёў.

Дарэчы, з 4-га на 5 студзеня тут жа, у «Доме кіно», пройдзе «Ноч вялікага кіно». У час яе гледачы змогуць паглядзець «Ёлкі-3», «Хутчэй за трусоў» і «Неверагоднае жыццё Уолтэра Міці».

Кацярына ПАНЦЯЛЕЕВА, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter