Міжнародны саюз аўтамабільнага транспарту гатовы аказваць усебаковую падтрымку ініцыятывам у сферы аўтатранспарту ў Беларусі

Відавочная прывабнасць

Міжнародны саюз аўтамабільнага транспарту гатовы аказваць усебаковую падтрымку ініцыятывам у сферы аўтатранспарту ў Беларусі


На сустрэчы намесніка прэм’ер-міністра Анатоля Калініна з дэлегацыяй МСАТ на чале з яго генеральным сакратаром Умберта дэ Прэта бакі выказалі зацікаўленасць у далейшым супрацоўніцтве.

Генеральны сакратар адзначыў высокі ўзровень прафесіяналізму беларускіх аўтамабільных перавозчыкаў, якія займаюць вядучыя пазіцыі на рынку міжнародных перавозак грузаў. Таксама ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні развіцця аўтамабільнага транспарту і ролі Беларусі ва ўмовах інтэграцыйных працэсаў у рэгіёне, стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза, рэалізацыі КНР ініцыятывы аб стварэнні эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Пры гэтым была адзначана магчымасць Беларусі стаць важным элементам такога пояса з улікам лагістычнай сістэмы, якая актыўна развіваецца, і стварэння Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка, які можа стаць перавалачным хабам з Азіі ў Еўропу.

Прадстаўнікам МСАТ была даведзена інфармацыя аб перспектыўных напрамках развіцця беларускага аўтатранспартнага комплексу, транзітнай прывабнасці краіны, улічваючы геаграфічнае і геапалітычнае становішчы.

Беларускі бок падкрэсліў значную ролю МСАТ у вырашэнні пытанняў развіцця аўтамабільных перавозак грузаў і пасажыраў, удасканаленні ўмоў работы аўтамабільных перавозчыкаў.

Міжнародны саюз аўтамабільнага транспарту заснаваны ў 1948 годзе ў Жэневе і ажыццяўляе сваю дзейнасць больш як у 100 краінах, прадстаўляючы інтарэсы паса­жырскіх і грузавых аўтамабільных перавозчыкаў, аператараў таксі на нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным узроўнях. Яго місія заключаецца ў тым, каб садзейнічаць устойліваму развіццю аўтамабільнага транспарту, у тым ліку шляхам укаранення інавацый і прафесійнай падрыхтоўкі кадраў.


Гандаль вызначае ступень актыўнасці


Пасля прыпынення санкцый ЕС у гандлі Беларусі з шэрагам еўрапейскіх краін намеціліся пазітыўныя зрухі

Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч.

У прыватнасці, па меркаванні прадстаўніка БелГПП, ажы­­віліся ган­­длёвыя адносіны Беларусі і такіх краін, як Іспанія, Францыя. “Крызісныя з’явы прымусілі нашых партнёраў перагледзець адносіны ў цэлым. Усе думаюць аб прагматычным парадку дня, у аснове якога гандлёва-эканамічныя сувязі”, — лічыць Уладзімір Улаховіч.

Намеснік старшыні БелГПП адзначыў, што развіццё беларускага экспарту будзе ключавой задачай 2016 года. Трэба будзе пашыраць прысутнасць на традыцыйных рынках і асвойваць новыя — у Афрыцы, Лацінскай Амерыцы, Паўднёва-Усходняй Азіі. Для выканання гэтых планаў пашыраецца ўзаема­дзеянне з акрэдытаванымі ў Беларусі дыпламатамі. У МЗС прайшла сустрэча кіраўніцтва дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці, вядучых беларускіх арганізацый, якія ажыццяўляюць падтрымку нацыянальнага экспарту за мяжой, з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса, гандлёвымі прадстаўнікамі і ганаровымі консуламі, акрэ­дытаванымі ў Беларусі. Удзельнікам сустрэчы прадстаўлена інфармацыя пра экспартныды інвестыцыйны патэнцыял краіны, дзейнасць Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter