В Бресте впервые прошел День вышиванки (ФОТО)

Дзень вышыванкі ў Брэсце фактычна стаў пралогам да святкавання Дня Незалежнасці. Ён праходзіць па ініцыятыве БРСМ і пры падтрымцы гарадской улады. Перад удзельнікамі свята выступаюць творчыя калектывы. На плошчы Леніна праходзяць майстар-класы народных умельцаў. Кожны жадаючы змог зрабіць аква-грым, паўдзельнічаць у гістарычным квэсце і фотаконкурсе, набыць вышыванку або сувенір з беларускім арнаментам.  


Адкрыў Дзень вышыванкі першы намеснік старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камiтэта Вадзім Краўчук

- Усе прысутныя на сённяшнім свяце – ўдзельнiкi нараджэння яшчэ адной традыцыі ў горадзе з тысячагадовай гісторыяй. Гэтае мерапрыемства ўнікальнае тым, што, з'яўляючыся новым па сваёй сутнасці, яно накіравана на папулярызацыю нашай культуры і захаванне аўтэнтычнасці. Праз вышыванкі мы паказваем асаблівую павагу да нашай гісторы і культурнай спадчыны, імкненне да адзінства і захавання нацыянальнай ідэнтычнасці.





Першы намеснік старшыні гарвыканкама ўзнагародзіў лепшыя творчыя калектывы. Пасля на галоўнай плошчы горада разгарнулі вялізны сцяг Брэста. Госці ахвотна танчаць, размалёўваюць на мальбертах нацыянальны арнамент, уплятаюць у валасы стужкі з традыцыйнымі беларускімі ўзорамі. І абавязкова робяць сэлфі ў вышыванках. 





Пенсіянерка Валянціна Сільвестраўна на свята прыйшла разам з унукамі Сяменам і Філіпам. Падзялілася ўраджаннямі: 

- Мы з хлопцамі адразу вырашылі, што абавязкова пойдзем на Дзень вышыванкі. Гэта выдатная ініцыятыва, добрае свята. Шкада, што людзей не так шмат, мабыць, надвор’е не спрыяе. Але ж свята павінна стаць традыцыйным, па-сапраўднаму народным. Гэта нагода яшчэ раз успомніць, што мы – беларусы! Нацыя з багатай гісторыяй і культурай, якімі варта ганарыцца.





Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter