В Белгосфилармонии пройдет традиционный фестиваль искусств «Беларуская музычная восень»

Напрыканцы восені Белдзяржфілармонія рыхтуе для сваіх слухачоў прыгожы падарунак – традыцыйны фестываль мастацтваў «Беларуская музычная восень», які пройдзе з 11 па 28 лістапада. Тэмай сорак шостага (!) фестывалю Мінская філармонія абрала юбілеі адразу чатырох вялікіх кампазітараў: 335-годдзе непараўнальга І.-С. Баха, 250-годдзе вялікага наватара Л. ван Бетховена, 210-годдзе кампазітара-рамантыка Ф. Шапэна і 180-годдзе самага вядомага расійскага кампазітара П. Чайкоўскага. Іх юбілеі ў гэтым годзе адзначае весь музычны свет. Беларуская дзяржаўная філармонія запрашае сваіх сяброў таксама далучыцца да гэтага руху.


У праграме шасцідзённага фестывалю – дзевяць канцэртаў, у якіх прагучаць найбольш вядомыя творы чатырох кампазітараў-юбіляраў, і цікавыя аўтарскія праграмы ад мастацкіх кіраўнікоў вядучых калектываў філармоніі. Дарэчы, 24 лістапада адбудзецца першыў гэтым сезоне арганны канцэрт, у якім возьмуць удзел беларускія выканаўцы і салісты Белдзяржфілармоніі. Таксама падчас фестывалю слухачоў чакае першае ў Беларусі выкананне Няскончанай санаты для скрыпкі і фартэпіяна Дз. Шастаковіча.

Канцэрт-адкрыццё фестывалю «Да 250-годдзя з дня нараджэння Л. ван Бетховена» адбудзецца 11 лістапада ў 19:00 у Вялікай зале. У ім возьмуць удзел Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі (галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў) і саліст Андрэй Сікорскі (фартэпіяна). У праграме – Пяты канцэрт Бетховена для фартэпіяна з аркестрам. Гэта сапраўды вялікі твор – перш за ўсё па нязвыкламу для таго часу памеру. Яго першая частка перавышае памеры аналагічных частак знакамітых Пятай і Дзявятай сімфоній. Але – што яшчэ больш важна! — гэта вялікі канцэрт па насычанасці ягонай музыкі гераічным тонусам, а таксама па надзвычайнай моцы, энергіі і віртуознаму размаху сольнай партыі фартэпіяна. 

Таксама ў канцэрце прагучыць Сёмая сімфонія Л. ван Бетховена – празрысты, ясны і лёгкі твор кампазітара. Даследчык творчасці Бетховена Р. Ралан пісал пра Сёмую: «Сімфонія ля мажор – сама шчырасць, вольнасць і моц. Гэта неразумнае марнатраўства магутных сіл чалавека – марнатраўства без усялякага намеру, а толькі дзеля весялосці».

14 лістапада ў 19:00 у Малой зале імя Р. Шырмы адбудзецца канцэрт «Чароўны свет барока». У канцэрце слухачоў чакае выступленне ансамбля «Камерныя салісты Мінска». У гэты вечар прагучыць музыка кампазітараў эпохі барока А. Карэлі, А. Вівальдзі, Г. Ф. Тэлемана і, канешне, І.-С. Баха, чыё 335-годдзе сёлета адзначаюць усе музыкі. З твораў юбіляра калектыў абраў Брандэнбургскі канцэрт № 5 рэ мажор і Канцэрт рэ мажор для 3-х скрыпак, альта і баса кантына.

19 лістапада запланаваны адразу два канцэрта фестывалю.

У Вялікай зале ў 19:00 адбудзецца канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі (дырыжор – Юрый Караваеў) «Ад усёй душі». У праграме творы знакамітых савецкіх кампазітараў: І. Дунаеўскага, А. Хачатурана, А. Пятрова, Г. Свірыдава, Дз. Шастаковіча. У гэты вечар прагучыць улюбёная многімі музыка з кінафільмаў «Маскарад», «Вайна і мір», «Цырк», «Кубанскія казакі» ды іншых. Таксама Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам дырыжора Юрыя Караваева выканае «Танец з шаблямі» А. Хачатурана і часткі з 1-й сюіты Дз .Шастаковіча. Павінен атрымацца цёплы і прыемна настальгічны вечар, сапраўды ад усёй душы.

У Малой зале імя Р. Шырмы ў 19:00 у «Музычнай гасцінай» пройдзе вечар «Паэзіі Срэбнага стагоддзя». Мастацкае слова выканае Алег Вінярскі. Белдзяржфілармонія апроч азнаямлення публікі з музыкай лічыць важным развіваць у сваіх гасцей і літаратурны густ. Менавіта таму ўжо не першы год у «Музычнай гасцінай» Таццяны Старчанка існуе літаратурны праэкт, у межах якога розныя чытальнікі дэкламіруюць вершы вядомых паэтаў. Канцэрт 19 лістапада прысвечаны паэзіі «Срэбнага стагоддзя», якая па моцы і энэргіі амаль не мае аналагаў на Захадзе. У праграме – творы А. Блока, В. Мандэльштама, І. Севяраніна, С. Ясеніна, Д. Хармса, Я. Купалы, Я. Коласа і М. Багдановіча.

24 лістапада слухачоў таксама чакаюць два канцэрты.

У Вялікай канцэртнай зале ў 19:00 адбудзецца першы ў гэтым сезоне арганны канцэрт «Прысвячэнне» да 335-годдзя з дня нараджэння І.-С. Баха. У канцэрце возьмуць удзел найлепшыя беларускія арганісты, сярод якіх народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў. У праграме канцэрта – творы І.-С. Баха і прысвячэнні юбіляру Ш.-М. Відора і Ф. Ліста. Усе ўдзельнікі канцэрта – наймацнейшыя арганісты Беларусі, і кожны з іх асабіста падыйшоў да выбару «свайго» твора. 

У Малой зале імя Р. Шырмы ў 19:00 у канцэрце «Двух геніяў абрыс» слухачам прапануюць музыку Л. ван Бетховена і Дз. Шастаковіча ў выкананні Вадзіма Мазо (скрыпка, Беларусь – ЗША) і заслужанага артыста Беларусі Юрыя Гільдзюка (фартэпіяна). Да 250-годдзя Л. ван Бетховена на вечары прагучыць Саната фа мажор для скрыпкі і фартэпіяна, ор. 24. У праграме канцэрта таксама Саната для альта і фартэпіяна, ор. 147 Дз. Шастаковіча, якая была напісана за некалькі тыдняў да смерці кампазітара і прысвечана альтысту Фёдару Дружыніну. Другім творам Дз. Шастаковіча ў канцэрце прагучыць Няскончаная саната для скрыпкі і фартэпіяна. Яе чарнавы варыянт быў напісаны кампазітарам за адзін дзень, але Дз. Шастаковіч так і не завяршыў свой манументальны намер. Саната будзе ўпершыню выконвацца ў Беларусі.

26 лістапада ў 19:00 у Вялікай зале – «Вечар вакальнай музыкі». Будзем святкаваць 180-годдзе П. Чайкоўскага. Канцэрт пройдзе ў межах «Музычнай гасцінай» Таццяны Старчанкі. У праграме – рамансы Пятра Чайкоўскага.

У гэты ж дзень, але у Малой зале імя Р. Шырмы слухачоў чакае канцэрт «Узнесенае і зямное», у якім возьме ўдзел Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі (дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў). У праграме творы выдатных класічных кампазітараў: уверцюра «Бязлюдны востраў» Ё. Гайдна, Канцэрт № 21 для фартэпіяна з аркестрам і Канцэрт № 3 для скрыпкі з аркестрам В.-А. Моцарта, а таксама «Дамбартон Окс» І. Стравінскага.

28 лістапада ў 19:00 адбудзецца ўрачыстае закрыццё фестывалю і канцэрт «Да 210-годдзя з дня нараджэння Ф. Шапэна». У канцэрце возьмуць удзел Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі (галоўны дырыжор – заслужаны артыст Рассіі Яўген Бушкоў) і саліст – лаўрэат міжнародных конкурсаў Уладзіслаў Хандогі (фартэпіяна, Беларусь – Расія). У праграме вечара – Першы канцэрт Ф. Шапэна мі мінор.

leonovich@sb.by

Фото предоставлено Белгосфилармонией
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter