Узышла «Калядная зорка»!

ВЕРНІСАЖ У Мінску — гэта фінальны этап рэспубліканскага спаборніцтва для юных мастакоў з усёй краіны, паведаміла карэспандэнту «БН» метадыст аддзела выяўленчай, дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выставачнай работы цэнтра Святлана СКВАРНЮК.

Выстава-конкурс пад такой назвай адкрылася ўчора ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

ВЕРНІСАЖ У Мінску — гэта фінальны этап рэспубліканскага спаборніцтва для юных мастакоў з усёй краіны, паведаміла карэспандэнту «БН» метадыст аддзела выяўленчай, дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выставачнай работы цэнтра Святлана СКВАРНЮК.

— Гэты конкурс традыцыйны для нас: ладзіцца ўжо пятнаццаты год запар, — кажа Святлана Скварнюк. — У фінал выйшла болей за шэсць соцен індывідуальных і калектыўных творчых работ. Іх ужо ацаніла прафесійнае журы, вызначылася з пераможцамі. Аднак дыпломы  і  прызы   юныя   мастакі   атрымаюць   толькі 29 студзеня, калі вернісаж будзе закрывацца.

Такім чынам, на выставе-конкурсе можна ўбачыць дзіцячыя работы, выкананыя ў зусім розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Гэта кераміка, вышыўка, ткацтва, габелен, выцінанка, маляванка, роспіс па дрэве, тканіне... Тэматыка традыцыйная для гэтых перадсвяточных дзён — зіма, Каляды, навагоднія цуды.

Таццяна УСКОВА, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter