Первую тысячу тонн зерна намолотили хлеборобы столинского СПК «Федорский»

Узятая вышыня

Хлебная ніва гаспадаркі перавышае 3 тысячы гектараў пераважна меліяраваных зямель. Амаль палова ўборачнага палетка — азімы трыцікале. Больш як на тысячы гектарах трэба будзе ўбраць азімую пшаніцу і на 200 гектарах — жыта. Уборку збожжавых пачалі з ячнага поля. За дзень справіліся з малацьбой на ўсёй пасяўной плошчы 65 гектараў. 

Галоўны аграном СВК «Фядорскі» Улад ДРАНЕЦ і камбайнер Мікалай Лузько. 

Для галоўнага агранома гаспадаркі Улада Дранца сёлетняе жніво — своеасаблівы экзамен. Пасля заканчэння аграфака Белдзяржсельгасакадэміі ён больш года таму ўзначаліў агранамічную службу. Прывёз у Фядоры і жонку — выпускніцу Мазырскага дзяржпедуніверсітэта. Маладая сям’я атрымала жыллё ў аграгарадку… 

Размову з Уладам Алегавічам працягваем на полі. У мінулы засушлівы год у гаспадарцы намалацілі амаль 14 тысяч тон збажыны. Пачатак сёлетняга жніва абнадзейвае куды больш.

За вёскай Вялікі Лес тры камбайны завяршалі ўборку трыцікале. За штурвалам аднаго з іх — неаднаразовы ўдзельнік рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі» Мікалай Лузько, які з рук Прэзідэнта атрымаў ключы ад легкавога аўтамабіля. Памочнік камбайнера Аляксандр Лічэўскі на МАЗе адвозіць зерне на збожжаток. За кожным з дзесяці збожжаўборачных агрэгатаў для перавозкі ўраджаю замацаваны грузавік, якім кіруе памочнік камбайнера.

Чырвоная лямпачка замаячыла на камбайне, і да яго падкаціў МАЗ Дзмітрыя Макарушкі. Не першы год ён працуе ў экіпажы з вопытным камбайнерам Сяргеем Дворакам. За лічаныя хвіліны выгружаецца бункер. Па пожні да камбайна Віталя Пешкі едзе грузавік Аляксандра Пачуйкі. 


— Так у нас наладжана дзейнасць усіх уборачных экіпажаў, — канстатуе галоўны аграном Улад Дранец. — На вячэрніх нарадах са старшынёй гаспадаркі Аляксеем Дзямко абмяркоўваем маршруты ўборачных звенняў. У першую чаргу адпраўляем тэхніку на больш высокія ўчасткі. Пасля ліпеньскіх навальніц на тарфяных масівах тэхніка грузне, таму выбарачна вядзём жніво. Раніцай, як толькі спадае раса, камбайны ідуць у загонку і пакідаюць поле з вячэрняй зарой. Трыцікале ўбіраем на трэцяй сотні гектараў. Сонечныя выхадныя паспрыялі тэмпам работ. На нашых палях ёсць дзе развярнуцца энерганасычанай тэхніцы. Некаторыя ўчасткі даюць звыш 50 цэнтнераў зерня з гектара. Радуе і пшанічнае поле. 

Круглыя суткі працуе зернесушыльны комплекс. Ачышчаная і даведзеная па вільготнасці да неабходных кандыцый збажына аўтаматычна загружаецца ў спецыяльныя вежы для захоўвання. Тут усталяваны тры такія магутныя сховішчы на тысячы тон.

Пляцоўка для выгрузкі зерня прасторная, ідэальна прыбраная. Знаёмімся з працаўніцамі, што ўвіхаюцца ля збажыны. Ірына Лузько — студэнтка 3-га курса Белдзяржлінгвістычнага ўніверсітэта. Бацька яе — адзін з лепшых камбайнераў гаспадаркі. Дзяўчына да сялянскай працы звыклая. Пяты сезон на збожжатаку Надзея Каптур. Санітарка ФАПа Таццяна Пачуйка на жніўны час спецыяльна ўзяла водпуск. Заробкі ў гаспадарцы добрыя.

На сушцы зерня пазменна заняты некалькі аператараў. У Рыгора Лузько, аператара зернесушылкі, гэта трынаццаты сезон. Разам з ім у змене слесар Раман Самкевіч. Юнак вучыцца на аграфаку Белдзяржсельгасакадэміі, а ў час канікул працуе ў гаспадарцы. Пасля заканчэння вучобы настроены вярнуцца сюды спецыялістам. 

КОММЕНТАРИЙ 

Сергей Бартош, председатель комитета по сельскому хозяйству и продовольствию Брестского облисполкома: 

— Массовая уборка зерновых и зернобобовых в области началась. На утро вчерашнего дня в регионе убрано более 6 процентов из 337,6 тысячи гектаров этих культур, без учета кукурузы на зерно, гречихи и проса. К жатве приступили позже, чем в прошлом году, но урожайность выше. Озимый ячмень, уборку которого уже завершили, дал по 51,1 центнера зерна с гектара против 43 центнеров в минувшем сезоне. Маслосемян рапса намолачиваем по 26,5 центнера на круг, пшеницы и тритикале — по 45 и 38 центнеров с гектара соответственно. Техника вышла и на зернобобовые. Отдача первых полей обнадеживает — 44 центнера с гектара (год назад — 26,5). 

Общая урожайность зерновых тоже лучше, чем в 2019-м. Тогда, напомню, отдача хлебной нивы была на уровне 36,5 центнера с гектара и превышала результат позапрошлого сезона. Ныне на круг получаем по 42,5 центнера зерна. 

subbat50@mail.ru
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter