«Своего кандидата я выбирал, исходя из опыта каждого претендента»: какие мнения можно услышать на участках для голосования

Узважаны выбар

Датэрміновае галасаванне працягваецца. На выбарчыя ўчасткі забягаюць па дарозе на працу ці з яе, выкройваюць хвілінку перад ад'ездам сям'ёй на адпачынак. Як упэўнілася карэспандэнт «Р», выбаршчыкаў самых розных узростаў і перакананняў аб'ядноўвае сур'ёзны і адказны падыход да важнай справы. 


Дзмітрый упершыню прымае ўдзел у галасаванні на прэзідэнцкіх выбарах.

Чорны касцюм, гальштук, белая кашуля — у 22-гадовага Дзмітрыя Белакапытава сёння сапраўднае свята, таму што ён упершыню прымае ўдзел у галасаванні. Канешне, яшчэ б цікавей было прыйсці на свой участак, у будынак Мінскага дзяржаўнага каледжа электронікі, у асноўны дзень выбараў, але на выхадных Дзмітрый будзе вельмі заняты. 

— Свайго кандыдата я выбіраў, сыходзячы з вопыту кожнага прэтэндэнта, — ахвотна дзеліцца студэнт БДУІР. — Звяртаў увагу таксама на асабістыя якасці кожнага — перш за ўсё мы ж людзі, а потым ужо выбаршчыкі і кандыдаты. Пасада Прэзідэнта вельмі важная, вельмі адказная, гэты чалавек вызначыць развіццё нашай краіны на некалькі бліжэйшых гадоў, будзе прадстаўляць нас на міжнароднай арэне. Свет зараз увогуле ў складанай сітуацыі. Пандэмія стварыла каласальную нагрузку на сістэму аховы здароўя, няма сумненняў, што наперадзе ўсіх чакаюць сур'ёзныя эканамічныя праблемы. Калі ў гэтым бурным моры мы пачнём разгойдваць сваю лодку, то можам і патануць. На мой погляд, кардынальныя змены зараз небяспечныя. 

З кандыдатам, якому аддаў свой голас, Дзмітрый звязвае надзеі на добрую, паспяховую і спакойную будучыню краіны:

— Спадзяюся таксама на павышэнне колькасці магчымасцей для развіцця моладзі і грамадства ў цэлым. Хаця іх і зараз вельмі многа. Вучоба, праца, уласны бізнес — дзяржава дае магчымасць усім гэтым займацца. Развіццё ідзе можа і не так хутка, як некаму хацелася б, але затое ўпэўнена. 

Дарэчы, аб магчымасцях… Як расказаў Сяргей Фядосенка, старшыня выбарчай камісіі ўчастка для галасавання № 10, той, хто не ў стане прыйсці на ўчастак самастойна, можа запрасіць выбарчую камісію разам з урнай да сябе. Акрамя таго, няма неабходнасці галасаваць менавіта на ўчастку, дзе зарэгістраваны:

— Калі на самай справе вы пражываеце ў нас, або знаходзіцеся тут у камандзіроўцы, у гасцях ці па іншых прычынах, можаце таксама прыходзіць. Мы зверым вашы пашпартныя даныя з тым участкам, дзе вы замацаваны, і паведамім туды, што выбаршчык прагаласаваў у нас. Тады там ваша прозвішча выключаць са спісу. Усё гэта адбываецца вельмі хутка дзякуючы спецыяльнай праграме. 

Мікалай Кузняцоў наведаў участак для галасавання самастойна, але датэрмінова. 

— Я выбіраў таго, хто ўмее кіраваць аўтамабілем! — здзіўляе ён і тлумачыць: — Вось еду я ў аўтобусе, за рулём сядзіць кіроўца — вопытны, упэўнены. І раптам сярод пасажыраў пачынаюць выкрыкваць: «Я хачу кіраваць! Я хачу кіраваць!» Неяк страшнавата, згодны? Ну, вось так я падумаў… 

Выбаршчык лічыць, што праблем у свеце хапае, асабліва на фоне пандэміі. І дадае, што не варта вінаваціць кагосьці ва ўласных памылках і страчаных магчымасцях: 

— А то абураюцца: «Мне 25 гадоў, я незадаволены, у мяне малая зарплата, я не магу адпачываць у рэстаране!..» Значыць, недастаткова намаганняў прыклаў, трэба ўдасканальвацца: працаваць, вучыцца, развівацца! 

nevmer@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter