Российские продюсеры определили лучшие отечественные кинопроекты

Узнагародзілі анлайн

Асацыяцыя прадзюсараў кіно і тэлебачання ўручыла прэміі лепшым расійскім фільмам і серыялам. Пераможцаў аб'явілі ў анлайн-фармаце.

Лепшым паўнаметражным мастацкім фільмам назвалі карціну Кліма Шыпенкі «Тэкст», знятую па аднайменным рамане Дзмітрыя Глухоўскага. Згодна з сюжэтам, галоўнага героя Ілью адпраўляюць на сем гадоў у турму па лжывым абвінавачанні. Апынуўшыся на волі, ён атрымлівае доступ да смартфона свайго крыўдзіцеля і пражывае яго жыццё праз тэкст на экране. Галоўныя ролі ў фільме выконваюць Аляксандр Пятроў, Іван Янкоўскі і Крысціна Асмус.

Кадр з фільма «Тэкст»
 
Лепшым серыялам стаў праект Барыса Хлебнікава «Шторм» пра супрацьстаянне двух сяброў-паліцэйскіх, якія сталі ворагамі з-за пэўных жыццёвых абставін. Сяброў іграюць Аляксандр Робак і Максім Лагашкін. У намінацыі «Лепшая докудрама» перамог васьмісерыйны дакументальна-ігравы фільм рэжысёра Максіма Беспалага «Рурыкавічы» пра адну з найстарэйшых дынастый Еўропы. Лепшым анімацыйным серыялам назвалі «Тры каты». Мульт­серыял выходзіць з 2015 года і за гэты час атрымаў поспех не толькі ў Расіі, але і за мяжой. Вядома, што дзякуючы супрацоўніцтву з тэлеканалам Nick Junior другі сезон серыяла даступны да прагляду больш чым у 170 краінах свету.

Былі раздадзены і персанальныя ўзнагароды. Прэмію як лепшая актрыса атрымала Вікторыя Ісакава, якая знялася ў серыяле «Эпідэмія». Лепшым акцёрам прызналі Аляксандра Робака.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter