Праваслаўны тыдзень ідзе на Смалявіччыне.
Адбываецца гэта духоўна-асветніцкая дзея ў кантэксце фестывалю праваслаўнай культуры «Кладезь», які за пяць гадоў свайго існавання наведаў больш чым сорак гарадоў Беларусі і атрымаў высокую адзнаку яго ўдзельнікаў, духавенства і ўлад. Асноўны распрацоўшчык праграмы — Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр і сястрыцтва ў гонар прападобнапакутніцы вялікай княгіні Елісаветы.
Смалявіцкі райвыканкам традыцыйна падтрымлівае гэты духоўны праект, які мае шырокі асветніцкі накірунак, шмат расказвае пра праваслаўную культуру, займаецца маральным і духоўным выхаваннем моладзі. На працягу фестывальнага тыдня адбудуцца шматлікія сустрэчы, кінапаказы, антыалкагольныя праекты, выставы літаратуры, гутаркі для бацькоў дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў, канцэрты класічнай і народнай музыкі і гэтак далей. А самыя маленькія змогуць паглядзець лялечныя спектаклі тэатра «Батлейка».