Васильки, природа, люди - на этой неделе обещают вынести на общественное обсуждение варианты бренда страны

Увайшлі ў вобраз

Праца над стварэннем турыстычнага брэнда краіны ў самым разгары. 22 ліпеня завяршыўся прыём заявак ад неабыякавых грамадзян і спецыялізаваных кампаній. У адрас Нацыянальнага агенцтва па турызме (НАТ) паступіла больш за 15 прапаноў. У ліку аўтараў — нашы маркетынгавыя і піяр-агенцтвы, дызайнеры і вольныя мастакі, а таксама два маркетынгавыя агенцтвы з Расіі. Якой яны бачаць нашу краіну і які пасыл хочуць укласці ў вобраз, даведаемся зусім хутка. На гэтым тыдні варыянты, што паступілі, абяцаюць размясціць на сайце НАТ для грамадскага галасавання.

Яркія вобразы і слоганы паказваюць, што павінна зацікавіць турыста
Lovesun.by


Праўда, перад гэтым дасланыя матэрыялы яшчэ раз ацэніць кампетэнтнае журы на чале з намеснікам міністра спорту і турызму. Намеснік дырэктара нацагенцтва Алена Ліхімовіч тлумачыць:

— Некаторыя заяўкі часткова не адпавядаюць тэхнічнаму заданню на распрацоўку канцэпцыі турбрэнда, якую мы публікавалі. А менавіта — патрэбны лагатып, слоган і канцэпцыя. У нас ёсць ідэі з канцэпцыяй, але без візуалізацыі. Журы, азнаёміўшыся з канцэпцыяй, вызначыць, ці ўключаць гэтую заяўку ў афіцыйнае галасаванне.

Неўзабаве пасля пасяджэння журы варыянты прадставяць на суд грамадскасці. Паводле папярэдняй інфармацыі, галасаванне прадоўжыцца каля двух тыдняў. Што нас чакае? Па словах Алены Ліхімовіч, годныя варыянты ёсць. Па назіраннях суразмоўніцы, многія аўтары ў сваіх работах звярнуліся да вобразаў васількоў, тэмы прыроды, талерантнасці людзей. У слоганах ёсць дасылкі да экалогіі, чысціні, пазітыву, нязведанасцi:
Адзін з брэндаў уяўляе сабой кветачку, подобную да васілька

— Асноўная думка большасці ўдзельнікаў заключаецца ў тым, што Беларусь — гэта адкрыццё для ўсяго свету, дзе чыста, прыгожа, утульна.

Дарэчы, тэхзаданне на распрацоўку канцэпцыі турбрэнда грунтавалася на даследаванні іміджу Беларусі ўнутры краіны і за мяжой. Падчас анкетавання замежнікаў папрасілі пералічыць рэчы, якія прыходзяць ім на розум пры згадванні пра нашу краіну. Самы папулярны адказ — прырода. Затым iдуць дранікі, гасцінныя жыхары, чысціня і парадак, Мінск, зубры, Белавежская пушча, замкі.

Што характэрна, распрацаваныя раней варыянты турбрэндаў у галасаванне ўключаць не збіраюцца. Яны як бы выносяцца за дужкі конкурсу, бо іх вобразы ўжо даўно вядомыя. А значыць, атрымалася б няроўная канкурэнцыя. Цi ўвальюцца такія брэнды ў далейшую гонку, адкрытае пытанне. Нагадаем, адзін з іх уяўляе з сябе кветачку, падобную на васілёк. Але яго пялёсткі паходзяць на крылы ветрака. Яшчэ адзін брэнд распрацаваны пры падтрымцы Еўрасаюза — «Беларусь. Абуджэнне. Натхненне». Ён жа дапрацаваны па прапанове былога генеральнага сакратара Сусветнай турысцкай арганізацыі Талеба Рыфаi. Частка назвы краіны, на яго думку, сугучная з італьянскім словам «прыгожая». У лагатыпе пра гэта і гаворыцца — «Проста прыгожа».

Пазнавальныя турыстычныя брэнды ёсць у большасці краін свету. Яркія вобразы і слоганы нібы паказваюць, чым адрозніваецца тая ці іншая дзяржава і што павінна заці-кавіць турыста. Напрыклад, аўстра-лійцы асацыююць сваю краіну з узляцелым на фоне сонца ў скачку кенгуру i запрашаюць у госцi да Озi. Кіпрыёты за аснову ўзялі Афрадыту, якая выходзіць з марской пены, і заклікаюць турыстаў iсцi па яе слядах. Адносна нядаўна абнавіла свой турбрэнд Літва. Ім стала светла-зялёная паштовая марка з дэвізам «Літва. Прыгажосць у сапраўднасці». Брэнд будзе дзейнічаць да 2020 года. А турыстычны брэнд Расіі «Расія — тут цэлы свет», які перамог у народным галасаванні, завіс на этапе зацвярджэння. Магчыма, камісіі прыйшоўся не даспадобы вобраз карты краіны ў стылі папулярных у пачатку мінулага стагоддзя мастацкіх напрамкаў супрэматызму, кубізму і абстракцыянізму.

druk@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter