Уваскрэснуць у Хрысце

Пастырскае пасланне Мiтрапалiта Тадэвуша Кандрусевiча на Вялiкдзень

Пастырскае пасланне Мiтрапалiта Тадэвуша Кандрусевiча на Вялiкдзень


«Не бойцеся. Шукаеце Езуса Назаранiна, укрыжаванага;


Ён уваскрос, Яго тут няма» (Мк 16, 6).


1. Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, усе людзi добрай волi!


Гэтыя словы Евангелля паводле Марка Касцёл прапануе нашай увазе сёння, ва ўрачыстасць Уваскрасення Хрыста. Евангелiст Лука падае iх наступным чынам: «Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго тут няма; ён уваскрос» (Лк 24, 5–6).


Пабожныя жанчыны прыйшлi да магiлы Езуса, каб паводле яўрэйскага звычаю намасцiць Яго цела алеем. Аднак замест таго, каб знайсцi свайго Настаўнiка, яны знайшлi пустую магiлу i адсунуты ад яе камень. Збянтэжаныя i ў адчаi, яны думалi, што Яго цела ўкралi цi перанеслi ў iншае месца.


2. У той жа час анёл ставiць iм фундаментальнае пытанне: «Чаму вы шукаеце жывога сярод памерлых?»


Што гэта за пытанне? Дзе яшчэ яны павiнны шукаць Езуса? Яны добра ведалi, што ён памёр на крыжы, i ведалi, дзе быў пахаваны. Таму зразумела, што яны шукалi памерлага сярод памерлых, бо толькi там можна знайсцi пахаванае цела. Больш за тое, на самой справе Езус усё сваё зямное жыццё правёў сярод памерлых. Калi Адам не паслухаўся наказу Бога, то гэтым самым ён адчынiў дзверы для граху. У вынiку грэх i смерць запанавалi ў свеце.


Сын Божы прыйшоў у свет, дзе дамiнуе грэх i смерць. Аднак ён прыйшоў, каб прабываць сярод смерцi i няшчасцяў як Жыццё свету. Да Яго спяшалiся розныя хворыя i пракажоныя, бацькi памерлых дачок i мацi памерлых сыноў i г.д. Езус правёў сваё жыццё сярод сляпых, кульгавых, глухiх, нямых, грэшнiкаў, апантаных нячыстымi духамi i г.д. Жывучы сярод няшчасцяў i смерцi, Валадар Жыцця паддаўся ёй на дрэве крыжа i зышоў у магiлу.


Нягледзячы на гэта, анёл пытаецца: «Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых?» Езус пражыў сваё жыццё як Валадар Жыцця сярод памерлых, быў пахаваны як кожны з iх, але на трэцi дзень пасля сваёй смерцi ён ужо не быў сярод iх. Ён уваскрос у першы дзень новага тыдня. Словы «новы тыдзень» трэба разумець як новы час, бо з уваскрасеннем Хрыста распачаўся час збаўчай Божай ласкi.


Калi б сёння археолагi знайшлi косткi Езуса ў магiле, то мы б ведалi, што гэта быў падман. Але iх не знайшлi i не знойдуць. Езуса там няма, бо ён уваскрос i сядзiць праваруч свайго нябеснага Айца. Мы ведаем, дзе Яго можна знайсцi — у небе з вечна жывым Айцом i Святым Духам, а таксама ў нашай Галiлеi, якой з’яўляецца Касцёл — месца спаткання чалавека з Богам.


3. Мы гэта добра ведаем, але адначасова жывём, як быццам не ведаем. Часта мы падобныя да евангельскiх жанчын, якiя прыйшлi да пустой магiлы Хрыста, i нярэдка шукаем жывога сярод памерлых. Сучасны свет супраць-


стаiць прысутнасцi Бога на зямлi. Мы можам вызнаваць нашу веру ў Бога, аднак у той жа час жыць так, як быццам Езус не ўваскрос. Шукаем шчасця ў нязгодных з воляй Божай сексуальных задавальненнях i сквапных накапленнях матэрыяльных рэчаў. Забiваем ненароджанае жыццё. Выказваемся за разводы. Падтрымлiваем штучнае апладненне i сурагатнае мацярынства. Не захоўваем прынцыпаў хрысцiянскай этыкi. З лёгкасцю можам прынiзiць годнасць чалавека. Практыкуем акультызм, магiю, варажбу i г.д. Шукаем самiх сябе ў этнiчнай iдэнтычнасцi, сацыяльным цi эканамiчным статусе. Нярэдка хвалiмся: «Я добра адукаваны, разумны, не такi, як iншыя; мой заробак большы, чым у iншых; я атрымаў вялiкую спадчыну, i ўсё гэта падымае мой статус у грамадстве».


Такiм чынам, Бог вельмi часта трактуецца як нейкi талiсман. З’яўляецца дадаткам да таго цяпла, якое мы хочам стварыць вакол сябе. Гэта вядзе да змешвання сэнсу з глупствам, праўды з хлуснёй, жыцця са смерцю. Мы на ўсё згаджаемся, кажам адначасова «так» i «не». Не хочам, каб Бог прыходзiў да нас i быў прысутны ў нашым жыццi. Прымаем Хрыста пад патранатам трох сучасных святых: святога кампрамiсу, святога спакою i святой памяркоўнасцi. Паводле такога бачання Бог згаджаецца на ўсё, а Яго прабачэнне не адбываецца паводле прынцыпу навяртання, жалю, пастанаўлення выправiцца i называння зла злом, а дабра дабром. Мы часта думаем, што ён кажа нам: «Ты ж такi добры i любiмы, што пойдзеш у неба, нягледзячы на тое, што б ты нi чынiў».


Усё гэта не што iншае, як здрада Евангеллю. Святы апостал Павел кажа, што ўсё належыць да адноўленага праз Хрыста свету. У iм няма рознiцы, бо ва ўсiм ёсць Хрыстус. Калi мы стараемся адрознiваць сябе паводле сацыяльнага, эканамiчнага цi палiтычнага статусу, гэтым самым мы здраджваем Евангеллю, здраджваем абвяшчэнню ўваскрасення. Менавiта таму анёл зноў пытаецца ў нас: «Чаму вы шукаеце жывога сярод памерлых?»


4. Замест таго, каб шукаць нашага жыцця сярод памерлых, святы Павел заклiкае весцi барацьбу з духоўнай смерцю. Навучаючы, што Хрыстус — гэта нашае жыццё, ён таксама навучае, што мы павiнны памерцi для граху i ўваскрэснуць да жыцця ў Божай ласцы. Гэты рашучы пераход у навучаннi святога апостала Паўла абумоўлены патрабаваннем Евангелля Уваскрасення. Калi Хрыстус з’яўляецца нашым жыццём, то i нашае жыццё павiнна быць падобным да Яго жыцця. А жыццё Езуса было пастаяннай перамогай над смерцю. Ён смерцю смерць перамог. Фiнальная перамога над смерцю — гэта ўваскрасенне Хрыста.


Дык чаму ж мы працягваем шукаць жывога памiж памерлымi? Гэтае пытанне анёла да пабожных жанчын, узгаданае сёння ў лiтургii, становiцца пытаннем да нас.


5. Цi ўваскрасенне Хрыста з памерлых не з’яўляецца вялiкай перамогай над смерцю? Нездарма святы апостал Павел усклiкае: «Cмерць, дзе твая перамога? Смерць, дзе тваё джала?» (1 Кар 15, 55). Хрыстус перамог смерць. Цi гэта не Добрая Навiна? Як людзi, мы баiмся смерцi. Мы нават стараемся весцi гандаль са смерцю, прымаючы розныя медыцынскiя прэпараты, якiя, як мы думаем, патрэбны, каб жыць доўга, быць здаровымi i шчаслiвымi. Але сёння Хрыстус паказвае нам, што смерць — гэта не тое, чаго мы павiнны баяцца, бо гэта не канец. Сённяшняе Евангелле распавядае нам пра пустую магiлу, якая паказвае, што нават смерць не мае над намi сваёй сiлы, бо Хрыстус перамог у гэтай барацьбе за нас. Для Езуса i для ўсiх Яго вызнаўцаў смерць — гэта толькi пераход у вечнасць.


Гэта праўда, што мы баiмся смерцi, бо яна азначае цемру. Гэта канец нашай надзеi, старанняў, мараў. Аднак Хрыстус паказвае, што гэта не так. Ён паказвае сябе як святло ў канцы гэтага глыбокага i цёмнага тунэлю. Таму давайце святкаваць гэты дзень! Давайце святкаваць нашае збаўленне! Мы ўжо больш не знаходзiмся ў цемры граху, але ў святле Хрыста, якое нiколi не заходзiць.


6. У адной са школ настаўнiца распавядала вучням гiсторыю пра Езуса. У класе быў адзiн вучань нехрысцiянiн, для яго ўсё было новае, i таму ён слухаў вельмi ўважлiва. Калi настаўнiца сказала, што Езус быў асуджаны на смерць i прыбiты да дрэва крыжа, хлопец усклiкнуў: «Не! Гэта вельмi дрэнна!» Калi, аднак, настаўнiца распавяла пра тое, што Езус уваскрос на трэцi дзень, то хлопец радасна ўсклiкнуў: «О! Няма слоў, якая натхняючая гiсторыя!» Калi ў Вялiкую пятнiцу мы разважалi пра крыжовую смерць Хрыста, то многiя з нас звычайна па–чалавечы казалi: «Як кепска i не гуманна!» Сёння мы ўсклiкаем зусiм iнакш: «Якая вялiкая надзея, смерць пераможана!» «Вось дзень, якi даў нам Пан: парадуемся i ўзвесялiмся ў iм!» (пар. Пс 118 (117), 24).


Чаму нашы сэрцы перапоўнены радасцю? Таму што наша вера ў Хрыста была пацверджана, праўда затрыўмфавала над няпраўдай, справядлiвасць над несправядлiвасцю, трагедыя стала перамогай. Падобныя перажываннi спадарожнiчаюць нам, калi мы глядзiм на супергероя комiксаў пра «чалавека–кажана» (на англiйскай мове так званага Бэтмэна). Напачатку злодзеi i жулiкi нападаюць на нявiнных людзей, iх рабуюць i катуюць. Тады мы сябе адчуваем вельмi дрэнна. Але потым нечакана з неба прыходзiць «чалавек–кажан», якi перамагае нападаючых i вызваляе запалоненых. I мы адчуваем сябе зусiм iнакш.


Гiсторыя мукi i смерцi Хрыста — гэта гiсторыя трыумфу фальшу над праўдай, несправядлiвасцi над справядлiвасцю, злога духа над дабром. Езус быў фальшыва абвiнавачаны за злачынствы, якiх не здзейснiў, несправядлiва асуджаны на смерць, якой не заслужыў. Адзiн з вучняў здрадзiў, верныя прыяцелi пакiнулi, а Пётр, якому ён вызначыў быць першым, ажно тры разы адрокся ад Яго. Людзi, якiх ён любiў, заклiкалi Яго ўкрыжаваць i выпусцiць на свабоду злачынцу Бараббу. Гэта гiсторыя здрады i хлуснi, несумленнасцi i ганебнасцi, нявернасцi i гвалту, накiраваная супраць нявiннай i бездапаможнай ахвяры. Усё гэта прыходзiць нам у галаву ў Вялiкую пятнiцу, калi мы бачым Езуса бiчаванага, высмеянага, прыбiтага да дрэва крыжа, на якiм ён памёр, а затым быў пахаваны. Калi б гэта быў канец Ягонай гiсторыi, то сапраўды гэта была б вельмi сумная гiсторыя. Але, дзякуй Богу, гэта не так.


Смерць — гэта не канец гэтай гiсторыi. Ёсць яшчэ адна частка. Найбольш важная, бо, як кажа прыказка, «смяецца той, хто смяецца апошнiм». I ў гэтай частцы гiсторыi мы бачым Езуса ўваскрослым у славе. I гэта тая Добрая Навiна, якую нам нясе свята Пасхi.


Сапраўды, Добрая Навiна ёсць у тым, што праўда Хрыстова несмяротная. Яе можна пераследаваць, можна абвiнавацiць у iлжывасцi, можна асудзiць, можна пахаваць у магiле i г.д., як гэта было некалькi дзесяцiгоддзяў таму на нашай зямлi. Яле яна ўваскрэсне на трэцi дзень.


Нам неабходна памятаць аб гэтым у наш час новых ганенняў на хрысцiянства. Аб чым сведчыць прыняцце ў многiх краiнах свету, якiя нават ганарацца развiтой дэмакратыяй, супярэчных Божаму i натуральнаму закону пастановаў, забарона хрысцiянскiх сiмвалаў, iмкненне ўчынiць веру прыватнай справай чалавека. Сёння няўзброеным вокам бачна ўсё большае праяўленне секулярных i лiбералiстычных тэндэнцый i прапаганды матэрыяльнага атэiзму. Сучасны чалавек усё часцей i часцей адракаецца ад Бога i жыве так, як быццам Яго зусiм няма. Гэта шлях у нiкуды.


У святле праўды Уваскрасення нам, дарагiя браты i сёстры, неабходна памятаць аб несмяротнасцi Хрыстовай праўды i нiколi не адмаўляцца ад яе, нават калi iншыя адмаўляюцца, бо праўда заўсёды застаецца праўдай. Як мы верым у тое, што сонца ёсць i свецiць, нават калi за хмарамi яго не бачна, так нам трэба верыць, што праўда Хрыстова iснуе, i з ёй трэба лiчыцца.


Вось чаму Касцёл сёння пытаецца ў нас: «Чаго шукаеце жывога сярод памерлых?» Ён кажа нам радавацца, нават калi нам цяжка. Ён кажа верыць ва ўваскрасенне Хрыста i жыць Ягонай праўдай.


Нават сучасны секулярызаваны свет пачынае звяртаць увагу на неабходнасць жыцця паводле гэтай праўды. Так, былы старшыня Еўракамiсii Жак Дэлор заклiкаў Еўропу вярнуцца да хрысцiянскiх каранёў i рэанiмаваць душу Еўропы.


7. У Iрландыi ў мясцовасцi Нью–Грэйндж прыкладна ў 60 км ад Дублiна знаходзiцца славутая ў свеце дагiстарычная грабнiца, збудаваная каля 3000 года да нараджэння Хрыстовага. Спецыфiчным яе элементам ёсць тое, што ў дзень зiмовага сонцастаяння 21 снежня падчас усходу сонца яго прамянi праз праход 18–мятровай даўжынi трапляюць на цэнтральнае месца пахавання. Грабнiца збудавана так, што на ўсходзе сонца ў самы кароткi дзень яго святло асвятляе месца пахавання на працягу 17 хвiлiн.


Чаму такая канструкцыя гэтай грабнiцы? Нiхто не ведае дакладна. Адна з гiпотэз кажа, што будаўнiкi верылi ў тое, што сонечны прамень забярэ душу памерлага ў новае жыццё. Зыходзячы з праўды аб уваскрасеннi Хрыста, мы можам сказаць, што яны чакалi Збаўцу i верылi ва ўваскрашэнне. Як сонца вясной абуджае прыроду да новага жыцця, так i ў той грабнiцы нават у самы кароткi дзень павiнна было быць сонца, каб даць надзею на ўваскрашэнне пахаванага чалавека.


Калi 3000 гадоў да нараджэння Хрыстовага людзi верылi ва ўваскрашэнне, то якiя ж мы шчаслiвыя, калi ведаем аб гэтай праўдзе! Таму мы не павiнны шукаць жывога сярод памерлых, але жыць праўдай Уваскрасення.


8. Дарагiя браты i сёстры, усе людзi добрай волi!


Ад усяго сэрца вiншую вас з радасным i збаўчым святам Пасхi Хрыстовай. Вiншую ўсiх вернiкаў–католiкаў i тых хрысцiян, якiя сёння адзначаюць гэтае свята. Вiншую таксама i праваслаўных, якiя праз тыдзень будуць спяваць радаснае «Алелюя». Пасха Хрыстова — гэта наша супольнае хрысцiянскае свята, якое заклiкае нас не шукаць жывога сярод памерлых i радавацца перамозе жыцця. Аб’яднаем нашы духоўныя сiлы i намаганнi ў абароне Божай праўды, якая вядзе да сапраўднага жыцця i шчасця ў Божай ласцы, якога нiхто i нiшто не можа нас пазбавiць.


Вiншую ўсiх людзей добрай волi. Езус сваёй крыжовай смерцю i слаўным Уваскрасеннем збавiў усiх людзей, i таму наша радасць мае права быць супольнай.


Усiм вам жадаю моцы Уваскрослага, Яго уваскрасаючай з магiлы граху ласкi; жадаю радасцi, шчасця i надзеi.


Няхай радаснае «Алелюя» гучыць у нашых сэрцах i душах, няхай збаўчая Пасха iдзе па зямлi, няхай закране кожнага чалавека, няхай адорыць яго новым жыццём ва ўваскрослым Хрысце!


Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос! I мы павiнны ўваскрэснуць да новага жыцця ў Божай ласцы!


Давяраючы ўсiх вас Марыi — Мацi ўваскрослога Пана — свае пажаданнi ўмацоўваю благаслаўленнем у iмя Айца, + i Сына, i Духа Святога. Амэн.


Арцыбiскуп Тадэвуш КАНДРУСЕВIЧ, Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi, Апостальскi Адмiнiстратар Пiнскай дыяцэзii.


Мiнск, 2012 г.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter