Уваходзіць свабодны чалавек

Які год ён расчыняе дзверы бара і гаворыць: “Уваходзіць свабодны чалавек”. Ён — Джордж Райлі, вынаходнік, на рахунку якога шмат незвычайных задумак. Напрыклад, канверт, які магчыма выкарыстоўваць двойчы, ці “хатні” дожджык.
Які год ён расчыняе дзверы бара і гаворыць: “Уваходзіць свабодны чалавек”. Ён — Джордж Райлі, вынаходнік, на рахунку якога шмат незвычайных задумак. Напрыклад, канверт, які магчыма выкарыстоўваць двойчы, ці “хатні” дожджык. Словам, безліч дарагіх сэрцу Райлі рэчаў, геніяльнасці якіх амаль ніхто не разумее. Хіба толькі ў бары... А дома? Дачка, якая не пайшла вучыцца і стала прадаўцом, якая выдае бацьку грошы на кішэнныя выдаткі, жонка, якая... ды што тут скажаш? А кожны ранак – грэнкі, сасіскі, гарбата. І ніхто не пытаецца: “Навошта?” На працягу дзвюх гадзін галоўны герой трагікамедыі Тома Стопарда, якую ў Нацыянальным акадэмічным тэатры Янкі Купалы ажыццявіў рэжысёр Уладзімір Шчэрбань, шукае сябе. І разам з тым — адказ на пытанне: “Чаму чалавек нараджаецца свабодным, але жыве ў ланцугах?”. А яго жонка і дачка спрабуюць зразумець, ці ёсць межы ў кахання, што лепш – горкая праўда ці салодкая мана. Ці патрэбна тая свабода? У галоўных ролях — заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аляксандр Падабед і Наталля Качаткова.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter