Увага! «Турыстычная Мекка і карагод з «хвартухом»

Ужо тады горад стаў буйным гандлёвым і прамысловым цэнтрам, а ў часы сярэднявечча — сталіцай пісьменства і летапісання, культурнага руху. Менавіта тут у XII стагоддзі жыў і тварыў адзін з самых адукаваных людзей сваёй эпохі — Кірыла Тураўскі! Відаць, сапраўды тутэйшыя мясціны ў нейкім сэнсе магічныя: нездарма ж епіскап Стэфан надумаў пабудаваць тут храм.

Сэрца Палесся — старажытны горад Тураў. Навукоўцы мяркуюць, што першае пасяленне на рацэ Прыпяць з’явілася задоўга да пачатку першага тысячагоддзя.

Ужо тады горад стаў буйным гандлёвым і прамысловым цэнтрам, а ў часы сярэднявечча — сталіцай пісьменства і летапісання, культурнага руху. Менавіта тут у XII стагоддзі жыў і тварыў адзін з самых адукаваных людзей сваёй эпохі — Кірыла Тураўскі! Відаць, сапраўды тутэйшыя мясціны ў нейкім сэнсе магічныя: нездарма ж епіскап Стэфан надумаў пабудаваць тут храм.

Ды і зараз, праз столькі часу, былы цэнтр Турава-Пінскага княства “кішыць” турыстамі. Людзі адусюль прыязджаюць на Замкавую гару пабачыць рэшткі гарадзішча XII стагоддзя і пакланіцца крыжам на Барыса-Глебскіх могілках, якія памалу растуць. Мясцовыя знахары лічаць, што яны — жывыя і нясуць цяпло, тым самым пазбаўляючы ад хвароб і няшчасця. А яшчэ тут дагэтуль, асабліва ў вёсках, жывуць жыткавіцкія абрады! Такіх больш нідзе не знойдзеш! Узяць хаця б Юр’еўскі карагод. Штогод ён праводзіцца ўжо ў згаданым сяле Пагост.

— Звычайна з самага рання жанкі збіраюцца ў доме адной з паненак. Але ж толькі той, што шчаслівая, жыве ў пары і не мае ў сям’і памерлых, — распавядае 70-гадовая жыхарка вёскі Кацярына Панчэня. — Замешваюць цеста на каравай, а калі яно падыходзіць — ставяць у печ.  Затым упрыгожвалі хлеб рознакаляровымі кветкамі, высокай статнай свечкай і накіроўваліся ў поле.

Святочную працэсію на чале з іконай, прыкрытай вышытым ручніком, абавязкова ўзначальваў мужчына. Менавіта яму даручалі несці каравай і граблі з зялёным  “хвартухом”. Спяваючы, удзельнікі абраду ішлі ў поле (што цікава, кожнае дзеянне абрада мела музычнае суправаджэнне), каб прасіць у яго блаславення на будучы ўраджай.

— Вакол іконы вадзілі карагод ды прыгаворвалі: “Зарадзі, Божа, жыта ды на новае лета”, — працягвае Кацярына Аляксееўна. — А бацюшка тым часам чытаў адпаведную малітву. Пасля ўсе вярталіся ў вёску, але цяпер ужо з чырвоным “хвартухом”. Ён прызначаўся для багатага, здаровага гаспадара, каб у таго быў прыбытак у сям’і і статку. Па дарозе не міналі ніводзін двор (акрамя тых, дзе на працягу года былі памерлыя) і прасілі дазволу вадзіць карагод. За гэта гасцей частавалі яйкамі, салам ці сырам. Дарэчы, усе ласункі пасля збіраліся ў цэнтры вёскі. Туды запрашалі музыкаў і ладзілі гулянні. Аж да самага ранку!

Неверагодна, але абрады насамрэч мелі цудадзейную сілу! Па пладавітасці тураўская зямля прыкметна пераўзыходзіла суседку-жытніцу! Ды і зараз выстаўляе свае 60 балаў супраць 13. Местачкоўцы жартуюць: дзіця пасадзі тут — і тое вырасце ў хвіліну. Хочаце верце — хочаце не.

НА ЗДЫМКАХ: у час правядзення Юр`еўскага карагоду; сядзіба МАСЛАВА сапраўды апраўдвае сваю назву.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter