Крупнейшая фестивальная площадка Европы: сегодня открывается «Славянский базар»

Увага, спявае i паказвае Вiцебск!

Дачакалiся! У Вiцебску ўжо некалькi дзён пануе перадсвяточная атмасфера. Лiтаральна на вачах завяршылiся апошнiя падрыхтаваннi: фестывальная сталiца зiхацiць новым асфальтавым пакрыццём, толькi што выкладзенымi тратуарамi, адрамантаванымi плошчамi, новымi сцэнамi i гандлёвымi гарадкамi. На 29-м па лiку фестывалi, якi адкрыецца сёння ў 20:30, выступяць усе лепшыя i любiмыя артысты — ад Фiлiпа Кiркорава да старшынi журы дзiцячага конкурсу Аляксандра Саладухi. У цырымонii адкрыцця чакаецца ўдзел Аляксандра Лукашэнкi.

Зусім хутка тут прагучаць першыя акорды новага сезона міжнароднага форуму мастацтваў.

Афiцыйны старт святу, якое ў сувязi з усiм нам вядомымi абставiнамi сёлета праходзiць у скарочаным варыянце, будзе дадзены на пляцоўцы перад Летнiм амфiтэатрам — тут адбудзецца цырымонiя ўрачыстага ўзняцця флага Мiжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску». 

Тым, хто не патрапiць сёння ў Летнi амфiтэатр, сумаваць не прыйдзецца — упершыню на «Славянскiм базары» на пляцоўцы каля канцэртнай залы «Вiцебск» стартуе спецыяльны праект дырэкцыi фестывалю i нацыянальнай кiнастудыi «Беларусьфiльм» — «Кiнаноч». Да бясплатнага прагляду на вялiкiм экране пад адкрытым небам — першы фiльм. Гэта кiнаальманах «Война. Остаться человеком».

Характэрна, што ў гэтым фестывальным сезоне ў праграме «Славянскага базару ў Вiцебску» вельмi шмат бясплатных праектаў. Яны будуць праходзiць прама на вулiцах горада, таму што фестываль у сувязi з эпiдэмiялагiчнай сiтуацыяй максiмальна пакiнуў сцены канцэртных залаў, тэатраў i iншых закрытых памяшканняў. Гэта не датычыцца толькi выстаў.

Юныя артысты з групы STATUS: акрэдытацыя пройдзена — хутка на сцэну!

Калi ж вы хочаце пабольш драйву i руху, падключайцеся да iншых праектаў. Ужо заўтра на новай сцэне ў КЗ «Вiцебск» пачнецца танцавальнае спаборнiцтва «DREAM DANCE FEST» — 12 танцавальных каманд з 11 гарадоў Беларусi будуць змагацца за Гран-пры.

Дарэчы, у адборачным паўфiнале, якi прайшоў напярэдаднi ў анлайн-фармаце, удзельнiчалi больш за 300 канкурсантаў. Так што вам пашанцуе ўбачыць лепшых з лепшых. Пасля гэтых танцораў сцэну зоймуць артысты шоу-праграмы маладзёжнага тэатра эстрады «Школа зорак». 

Яшчэ адно мерапрыемства са статусам «навiнка». Упершыню ў рамках Мiжнароднага фестывалю мастацтваў у Вiцебску пройдзе опэн-эйр, якi прэзентуе сучасную музычную культуру Беларусi. Пагадзiцеся, не кожнаму наканавана трапiць у лiк шчаслiўчыкаў-канкурсантаў, а па-сапраўднаму таленавiтых творчых хлопцаў i дзяўчат у нас шмат. Менавiта яны стануць галоўнымi героямi канцэрта #PROMOFEST «TOP ARTIST-2020» са сваiмi аўтарскiмi песнямi. Праект-дэбютант стартуе позна ўвечары ў суботу на гэтай жа адкрытай пляцоўцы.

У дырэкцыi «Славянскага базару» святочную атмасферу падтрымлiвае яркая фестывальная сiмволiка.

Фэст вулiчнага мастацтва «На сямi вятрах» закруцiць вас у сваiм вiры i знясе ад паўсядзённых праблем, зарадзiўшы добрым настроем i пазiтыўнай энергiяй. Дастаткова сказаць, што ў рамках фэста ў пачатку гэтага фестывальнага сезона выступяць больш за 70 творчых калектываў! З улiкам неабходнасцi вытрымлiвання сацыяльнай дыстанцыi i захавання мер бяспекi, асаблiвая ўвага нададзена якасцi гукавой тэхнiкi для вулiчных канцэртаў.

Што датычыцца галоўнай сцэнiчнай пляцоўкi — яна зноў захапляе сваiм афармленнем. Якiм? Калi не трапiце асабiста на канцэрты, тэлекарцiнка таксама перадасць максiмум феерычнасцi шматузроўневых падлогi i столi, светлавога дынамiчнага суправаджэння. Праграма фестывалю да апошняга моманту некалькi разоў карэкціравалася, што цалкам апраўдана ў гэтай няпростай сiтуацыi. Але ў вынiку, варта адзначыць, стала кампактнай i ўсебакова насычанай.

На «Славянку» вяртаюцца ўкраiнскiя артысты з канцэртам «З Украiною в серцi»» якi пройдзе ў суботу. У гэты ж дзень аматараў песеннага мастацтва чакае Гала-канцэрт «Шансон ТВ — ВСЕ ЗВЕЗДЫ».


I як жа не акцэнтаваць увагу на галоўных падзеях фестывалю? Для неазнаёмленых — тут, дарэчы, таксама новаўвядзеннi. Абедзве часткi Мiжнароднага дзiцячага музычнага конкурсу «Вiцебск-2020», у якiм удзельнiчае 17 дзяцей, пройдуць 18 лiпеня. На адкрытай плошчы ў КЗ «Вiцебск». Дарослыя канкурсанты — 14 удзельнiкаў, якiя выйдуць на сцэну Летняга амфiтэатра 19 лiпеня. Спачатку са «Славянскiм хiтом» i Прэзiдэнцкiм аркестрам, а вечарам, на закрыццi фестывалю — з «Сусветным хiтом». Пераможцы абодвух конкурсаў атрымаюць узнагароды ў канцэрце-закрыццi перад’юбiлейнага фестывальнага сезона.

Якiя чаканнi ўдзельнiкаў форуму мастацтваў? Мы пагаварылi пра гэта з членамi калектыву вакальнай групы STATUS з Мiнска.

— Сёння мы выступаем на адкрыццi «Славянскага базару», — гавораць дзяўчаты. — Гэта вялiкi гонар. Настрой? Адпаведны — няхай жыве фестываль! Шчыра кажучы, засумавалi па свяце…

Паспяшайцеся, i вы таксама яшчэ паспееце падзарадзiцца фестывальнай энергiяй цяперашняга лета.

Begunova@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter