Увага: конкурс!

Нашы пастаянныя чытачы ўжо даўно заўважылі: “Белорусская нива” рыхтуецца да свайго 90-годдзя. І яшчэ — увага: да нашай юбілейнай даты мы абвяшчаем конкурс… на самага даўняга нашага сябра!

Нашы пастаянныя чытачы ўжо даўно заўважылі: “Белорусская нива” рыхтуецца да свайго 90-годдзя. Нават у такім сталым — і для газеты таксама — узросце мы стараемся мяняцца да лепшага. Не без вашай, нашы шаноўныя сябры, дапамогі! І таму яшчэ раз звяртаемся да вас с просьбай: дасылайце, калі ласка, нам свае прапановы, як зрабіць нашу з вамі газету яшчэ лепшай! Цікава будзе прачытаць і вашы аповеды пра нейкія запамінальныя, незвычайныя або проста вясёлыя гісторыі, звязаныя з “Белорусской нивой”: за шмат гадоў сяброўства з галоўнай сялянскай газетай краіны такія, напэўна ж, ёсць! Лепшыя з тых аповедаў абавязкова будуць надрукаваны на старонцы “Ваше письмо”.

І яшчэ — увага: да нашай юбілейнай даты мы абвяшчаем конкурс… на самага даўняга нашага сябра! Час пашукаць сярод вашых дакументаў старыя падпісныя квітанцыі! Падыдуць і даўнія квіткі на ганарары, граматы, якімі ўзнагароджвала выданне сваіх самых актыўных селькараў, старыя газетныя выразкі, што таксама могуць пацвердзіць сяброўства з газетай на працягу доўгіх гадоў. Дасылайце іх на наш адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-А, газета “Белорусская нива”. Чакаем!

А пераможца конкурсу мы абавязкова запросім на наш дзень нараджэння, дзе яго, зразумела ж, чакае не толькі знаёмства з рэдакцыйным калектывам!

Да новых сустрэч!

Аддзел пісьмаў “БН”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter