Анастасия Жабко представит Беларусь на детском музыкальном конкурсе "Витебск-2016"

Усё толькі пачынаецца

На XIV Международном детском музыкальном конкурсе "Витебск-2016" Беларусь представит 10-летняя минчанка Анастасия Жабко
Сёлета “Славянскі базар у Віцебску” адзначыць свой сярэбраны юбілей. Чакаецца мноства яскравых падзей, у горад на Заходняй Дзвіне прыедзе шмат зорак. Але ж, як заўсёды, у цэнтры ўвагі будуць і юныя выканаўцы.



У сераду ў Маладзёжным тэатры эстрады вырашылася галоўная музычная інтрыга апошніх дзён — на XIV Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе “Віцебск-2016” Беларусь прадставіць дзесяцігадовая мінчанка Настасся Жабко. Усяго прафесійнае журы праслухала 11 юных спевакоў.

— Меркаванне журы было аднадушнае, у Настассі Жабко вялікі патэнцыял, ад яе можна чакаць добрага выступлення, — адзначыў старшыня журы народны артыст Беларусі Эдуард Зарыцкі. — Наперадзе шмат работы, магчыма, прыйдзецца падкарэкціраваць рэпертуар, але Настасся — дастойны выканаўца. Я не першы раз узначальваю журы і магу засведчыць, што ўзровень падрыхтоўкі нашых юных зорачак пастаянна расце.

У Беларусі шмат добра спяваючых дзяцей, гэта гаворыць аб тым, што з імі працуюць добрыя педагогі, прафесіяналы. Нездарма нашы ўдзельнікі заўсёды ўваходзяць у лік першых.

Нагадаем, на мінулым тыдні быў вызначаны і прадстаўнік Беларусі на XXV Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2016” — па выніках праслухоўвання дзесяці фіналістаў адборачнага тура ім стаў Аляксей Грос. Журы на чале з народным артыстам Беларусі Міхаілам Фінбергам палічыла кандыдатуру “ўладальніка наймацнейшага чароўнага барытона” найбольш прыгоднай.

Як і многія прафесійныя выканаўцы, Аляксей пачынаў свой музычны шлях з музычнай школы ў родным Салігорску. Праўда, спачатку ён зусім не думаў аб эстрадным вакале — шэсць гадоў іграў на ўдарных і нават выступаў у складзе Салігорскага джазавага аркестра. Пакуль у 2005-м не прыняў удзел у адкрытым конкурсе вакалістаў “Музычны форум” і не быў запрошаны ў Мінскі дзяржаўны каледж на аддзяленне вакалу. Сёння Аляксей займаецца сольнай кар’ерай у прадзюсарскім цэнтры “Спамаш”, актыўна выступае, удзельнічае ў конкурсах і фестывалях, неаднойчы спрабаваў прабіцца і на “Еўрабачанне”, але ж пакуль безвынікова.

Па словах А. Гроса, ён плануе шмат працаваць перад “Славянскім базарам”, удзельнічаць у канцэртах, шліфаваць конкурсныя песні.

З выбарам адной з іх спявак ужо вызначыўся — гэта A song for you (“Песня для вас”) з рэпертуару Рэя Чарлза. Яе ён і выконваў на фінальным адборы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter