«Усё толькі пачынаецца!»

З таго часу пабачылі свет амаль 14 тысяч нумароў, і кожны застаўся ў гісторыі як адметная частачка своеасаблівага летапісу Міншчыны. Аднак, нягледзячы на сталы ўзрост (усё ж сёмы дзясятак пайшоў), на “пенсію” газета дакладна не збіраецца!

60 гадоў таму, 1 лістапада 1950-га, выйшаў першы нумар «Мінскай праўды».

З таго часу пабачылі свет амаль 14 тысяч нумароў, і кожны застаўся ў гісторыі як адметная частачка своеасаблівага летапісу Міншчыны. Аднак, нягледзячы на сталы ўзрост (усё ж сёмы дзясятак пайшоў), на “пенсію” газета дакладна не збіраецца!

Між іншым, паводле старажытнакітайскай мудрасці, менавіта ў такім узросце заканчваецца стары і пачынаецца новы цыкл перамен. Магчыма, гэта ў хуткім часе і прадэманструе “МП”?

— Больш таго, я лічу, што ў шэсцьдзесят (калі перафразіраваць словы гераіні вядомага кінафільма) усё толькі пачынаецца. З гэтага і будзем зыходзіць, — дзеліцца планамі з “БН” галоўны рэдактар “Мінскай праўды” Мікалай Літвінаў, які на гэтай пасадзе не так даўно — з пачатку 2010 года. — Мы зараз актыўна шукаем свой “твар” — сучасны, дынамічны, а галоўнае, цікавы. Змянілася афармленне, ёсць зрухі і ў інфармацыйным напаўненні. Сёлета ў нашай газеце з’явілася каля двух дзясяткаў тэматычных старонак, дзе кожны чытач знойдзе нешта для сябе. І, мяркуючы па водгуках, нашы новыя творчыя пачынанні патрэбныя людзям. Спадзяюся, побач з даўнімі сябрамі, якія ўжо не адно дзесяцігоддзе з галоўнай газетай сталічнага рэгіёна, хутка будуць і новыя чытачы...

“Белорусская нива” ў гэтым не сумняваецца: энергічнасць калег, добры творчы патэнцыял і журналісцкае майстэрства дапамогуць “Мінскай праўдзе” заняць пачэснае месца сярод лепшых беларускіх сродкаў масавай інфармацыі. Застаецца  пажадаць калегам вострага пяра, невычарпальнага натхнення і новых перамог!

Надзея ЯНЧАНКА, “БН”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter