Як ў Віцебску рыхтуюцца да «Славянскага базару»

Усё пройдзе як па нотах

Галоўная сцэнічная пляцоўка «Славянскага базару ў Віцебску» нечакана ажыла. Такое ўражанне, што вось-вось тут прагучаць доўгачаканыя пазыўныя і гледачы валам паваляць займаць свае месцы... Карэспандэнт «Р» пабывала там i даведалася, якое шоу хутка чакае гасцей i жыхароў Вiцебска.

Узровень бяспекі на святочных мерапрыемствах «Славянскага базару» значна павысіцца, а вось камфорт для віцяблян і гасцей горада будзе палепшаны.

Высокi ўзровень бяспекi

Але не, мяне расчароўвае начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Іван Кубракоў. Сённяшняя мабілізацыя сіл і сродкаў усяго толькі генеральная рэпетыцыя, яшчэ адна практычная адпрацоўка тых дзеянняў, якія будуць прымацца для забеспячэння бяспекі ў дні міжнароднага фестывалю мастацтваў.

...Па камандзе «Смірна!» застылі ў прыгожых аўтамабілях і на скутарах супрацоўнікі ДПС. Парадная форма, белыя пальчаткі абаяльных рэгуліроўшчыц уражваюць. Іван Кубракоў дэманструе дэталі прапускнога рэжыму:


Іван КУБРАКОЎ.

 
— Мы вывучылі вопыт правядзення масавых мерапрыемстваў не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Прааналізавалі памылкі і недахопы, зрабілі выснову з апошніх падзей тэрарыстычнай накіраванасці. І прынялі адпаведныя меры.

Па словах палкоўніка, узровень бяспекі на святочных мерапрыемствах «Славянскага базару» значна павысіцца, а вось камфорт для віцяблян і гасцей горада будзе палепшаны. Напрыклад, упершыню на кантрольна-прапускных пунктах абсталююць спецыяльны «калідор» для ветэранаў, інвалідаў, цяжарных жанчын і гледачоў з маленькімі дзецьмі. Начальнік УУС лічыць такое рашэнне даўно наспелым:

— Нягледзячы на шматлікія папярэджанні аб неабходнасці прыходзіць на канцэрты загадзя, многія гледачы не робяць гэтага. У выніку за 15—20 хвілін да пачатку прадстаўлення на КПП здараюцца заторы. Некаторым грамадзянам стаяць у чэргах складана, вось чаму мы вырашылі абсталяваць для іх асобныя пункты пропуску. Металічныя рамкі будуць аформлены адпаведным чынам — яны не застануцца незаўважанымі, а на «зялёны калідор» тых, хто ў гэтым мае патрэбу, накіруе наш супрацоўнік.

Пэўным грамадзянам стаяць у чэргах складана, вось чаму вырашылі абсталяваць для іх асобныя пункты пропуску.

Людзі ў сініх камізэльках

У цэлым на подступах да галоўных канцэртных пляцовак горада будзе абсталявана 11 кантрольна-прапускных пунктаў і 40 праходаў з камерамі відэаназірання. Усё неабходнае абсталяванне ўжо падрыхтавана.

Дарэчы, яшчэ адно цікавае новаўвядзенне: падчас рэпетыцыі журналісты зацікавіліся людзьмі ў сініх камізэльках з надпісам «Бяспека». Хто гэта і якая іх роля? Аказваецца, у цывільнай форме, але ў спецыяльным адзеннi (якое, дарэчы, выкарыстоўвалі і падчас правядзення чэмпіянату свету па хакеі) будуць працаваць на кантрольна-прапускных пунктах супрацоўнікі органаў унутраных спраў. Зноў жа для максімальнай зручнасці гасцей фестывалю — каб не бянтэжыць службовай формай.

Для аховы правапарадку ў Віцебск прыбудуць спецыялісты з іншых рэгіёнаў краіны, задзейнічаюць і ваеннаслужачых унутраных войскаў з вайсковых часцей. Для дарожнай бяспекі, акрамя зводнага атрада абласной Дзяржаўтаінспекцыі, — спецпадраздзяленне «Страла». Штодня службу ў горадзе і на подступах да яго будуць несці не менш за тысячу супрацоўнікаў міліцыі. Вялікая роля на гэты раз адводзіцца мотатранспарту. І дарогі на пад'ездах да сталіцы фестывалю, і вуліцы горада будуць патруляваць на матацыклах і скутарах. Пад кругласутачнай аховай — месцы пражывання ўдзельнікаў і гасцей, асаблівая ўвага — кропкам грамадскага харчавання, правядзення банкетаў і вечароў адпачынку.

Для дарожнай бяспекі, акрамя зводнага атрада абласной Дзяржаўтаінспекцыі, задзейнічаюць спецпадраздзяленне «Страла».

Сухi закон адмянiлi

Яшчэ адна дэталь: у 500-метровай зоне вакол Летняга амфітэатра і іншых пляцовак на гэты раз будзе дазволены продаж спіртных напояў. Але толькі тых, якія спецыяльна выраблены прадпрыемствамі-партнёрамі фестывалю з выкарыстаннем таварнага знака фестывалю. Арганізатары спадзяюцца, што гэта ніяк не адаб'ецца на захаванні правапарадку. Патрульныя нарады будуць звяртаць увагу на стан грамадзян, дастаўляць іх дадому або перадаваць сваякам. І толькі ў выпадку моцнай ступені ап'янення — медыкам.

Па самых сціплых падліках, мінулым летам фестывальны Віцебск наведалі каля 15 тысяч чалавек. У гэтым сезоне рэкорд адназначна будзе пабіты — толькі для афіцыйнага ўдзелу ў фестывальных мерапрыемствах тут чакаюць звыш 5 тысяч удзельнікаў і гасцей з 37 краін свету. Таму і спецыялісты ўпраўлення па грамадзянству і міграцыі будуць дзяжурыць кругласутачна.

Цікава, што 17 ліпеня на сцэну абяцаюць выйсці і самі міліцыянеры. Разам з зоркамі беларускай эстрады яны дадуць вячэрні канцэрт на плошчы Перамогі, а супрацоўнікі спецпадраздзялення «Страла» пакажуць тут навыкі экстрэмальнага кіравання на службовых аўтамабілях і матацыклах.

Такім чынам, ужо з 9 ліпеня асабісты склад упраўлення ўнутраных спраў у Віцебску пераходзіць на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Няхай жыве фестываль! І хай нішто не азмрочыць настрой яго гасцей.

a_veresk@mail.ru

Фота аўтара.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter