Международный фестиваль этнокультурных традиций «Зов Полесья»

Усё пачыналася з касьбы ў пойме Прыпяці

Два гады таму Аляксандр Лукашэнка прапанаваў надаць фестывалю этнакультурных традыцый «Зов Полесья» статус міжнароднага
Два гады таму Аляксандр Лукашэнка прапанаваў надаць фестывалю этнакультурных традыцый «Зов Полесья» статус міжнароднага

Удзельнікам другога фэсту, зразумела, запомніліся словы Прэзідэнта на галоўнай сцэне свята ў 2012 годзе. Аляксандр Лукашэнка з асаблівай цеплынёй распавядаў, як ставіцца ён да Прыпяцкага Палесся: «У кожнага чалавека ёсць такое месца, куды хочацца прыязджаць зноў і зноў. Для мяне асабіста адным з такіх запаветных куткоў стала Прыпяцкае Палессе. У мяне на рабочым стале стаіць фотаздымак з маёй першай паездкі на Палессе, калі мы з мужыкамі касілі пойму Прыпяці. Адтуль і пачыналася маё прэзідэнцтва…»


Нагадаем пра шлях ідэі фэсту да кіраўніка дзяржавы. Недзе гадоў сем таму да Аляксандра Рыгоравіча звярнуліся кіраўнікі Палескага краю, інтэлігенцыя, простыя сельскія жыхары з прапановай праводзіць фестываль-свята. Але не звычайны, а этнаграфічны, з акцэнтам на самабытнасць і традыцыі менавіта палешукоў. Прэзідэнт падтрымаў ініцыятыву: такога душэўнага, з магутнымі каранямі, самабытнага фэстывалю на самой справе ў Сінявокай не было.


Кіраўнік дзяржавы, часта бываючы ў Палескім краі, не аднойчы казаў пра неабходнасць сацыяльнага і эканамічнага пад’ёму прыпяцкіх рэгіёнаў. Калі гэты край называецца жамчужынай Беларусі, то яна павінна быць у добрай аправе. У 2010 годзе стартавала Дзяржаўная праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся, распрацаваная па даручэнні кіраўніка дзяржавы і разлічаная на пяць год. Мэтай яе стала якраз устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё Прыпяцкага Палесся на аснове комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў, павелічэнне экспарту інвестыцый, захаванне ўмоў узнаўлення прыродна-рэсурснага патэнцыялу.  


Старшынёй аргкамітэта першага фэсту стаў тагачасны намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Іван Бамбіза (цяпер намеснік дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі). Дарэчы, ён сам выхадзец з Палесся. Старшынёй другога (а таксама сёлетняга) «Зова Полесья» быў прызначаны намеснік Прэм’ер-міністра Міхаіл Русы. Таксама паляшук.  


Прэзідэнт прыехаў на другі «Зов Полесья», каб павітацца з палешукамі — людзьмі з адметнымі рысамі характару, асаблівай гаворкай, ладам жыцця.


Тады ў Ляскавічах Прэзідэнт адкрываў прыгожы і сучасны Музей прыроды. Аляксандр Лукашэнка таксама вагаўся, ці варта было ствараць яшчэ адзін музей. Але пра сваё рашэнне кіраўнік дзяржавы, калі пабываў у Ляскавічах, ніколькі не пашкадаваў: музей атрымаўся дастойным, ён стаў яшчэ адной крыніцай даходаў палешукоў і цэнтрам культурнага прыцягнення турыстаў.


У нейкай ступені фэст, як і задумвалася, стаў падтрымкай Дзяржпраграмы развіцця Прыпяцкага Палесся на 2010—2015 гады. Асабліва ў турыстычным кірунку. Гэтая галіна на самой справе быццам бы атрымала за гады правядзення фэсту другое дыханне: вырасла колькасць аграсядзіб на Палессі, уладкавалі шмат дарог, удасканальваецца інфраструктура гарадкоў і вёсак.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter