Определяет температуру, влажность, атмосферное давление, уровень шума и загрязнения воздуха: в БГУ разработали умный аксессуар

Усё гэта будуць насіць

У БДУ распрацавалі інтэлектуальнае ўпрыгажэнне для маніторынгу навакольнага асяроддзя. Разумны аксесуар абсталяваны святлодыёдамі, мікрафонам і мноствам датчыкаў. За кошт свячэння дыёдаў прыбор, а гэта можа быць бранзалет, брошка, пярсцёнак або кулон на ланцужку, паведамляе ўладальніку аб павышэнні ці паніжэнні атмасфернага ціску, тэмпературы, вільготнасці, забруджвання паветра і ступені ультрафіялетавага выпраменьвання. А завушніцы, кантактуючы з мочкай вуха, сочаць за здароўем, паведамляючы пра змены тэмпературы цела. «Р» пратэсціравала вопытны ўзор навінкі і даведалася падрабязнасці аб ноу-хау, аналагаў якому ў краіне і свеце няма.

Аляксандр СЕМЯНОВІЧ: «Плануем пастаўляць свой прадукт і ва ўстановы адукацыі, каб школьнікі або студэнты маглі самі «перапрашыць» упрыгажэнне, запраграмаваць пад сябе».

Першая партыя

Аўтары ўнікальнага праекта EL-Sense — магістранты Ігар Чыжоў і Раман Мірановіч, трэцякурснікі Максім Кандратовіч і Аляксандр Семяновіч. Усе наватары вучацца на факультэце радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ, распрацоўку ўсяляк падтрымлівае ўніверсітэт. Трапляем у адзін з вучэбных кабінетаў, па сумяшчальніцтве — рабочы цэх маладых вучоных. Праца кіпіць: хлопцы актыўна рыхтуюцца да выпуску першай пробнай партыі смарт-упрыгажэнняў. Пасля перамогі на конкурсе інавацый INNSTART BSU каманда атрымала грашовы грант, які павінен пакрыць усе першапачатковыя выдаткі. Рэалізоўваць сваю наватарскую ідэю будуць на базе «Унітэхпрама БДУ» — вучэбна-навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства створана якраз для ўкаранення навуковых распрацовак вучоных універсітэта.

— Ад навуковай ідэі да арганізацыі вытворчасці і выпуску інавацыйнай прадукцыі прайшло няшмат часу: працаваць над праектам мы пачалі каля двух месяцаў таму, — успамінае Аляксандр Семяновіч, адзін з распрацоўшчыкаў. — Створана аўтаномная платформа, дзе маецца мініяцюрны элемент сілкавання, мікрапра-цэсар, датчыкі і святлодыёды для візуалізацыі карыснай інфармацыі.

Аксесуар будзе каштаваць ад 20 да 60 рублёў, у залежнасці ад колькасці датчыкаў. На фота — вопытны макет.

Усё індывідуальна

Малады вучоны круціць у руках прадмет, падобны на значок у выглядзе грака, — гэта сімвал факультэта. Дэманструе яшчэ і ваўка, лісу, плату з выявай мінскага планетарыя — дызайн можа быць абсалютна розны, як і памер, форма прадмета. Тэхналогія дазваляе выгінаць дарожкі, па якіх ідзе сігнал. Можна стварыць любую геаметрычную фігуру, контур жывёлы, партрэт знакамітасці, лагатып фірмы — як падкажа фантазія. Вырабамі могуць быць кулоны, значкі, бранзалеты, пярсцёнкі, завушніцы — любыя ўпрыгажэнні.

У залежнасці ад спецыфікі прафесіі, здароўя, месца пражывання таго, хто носіць выраб, распрацоўшчыкі могуць удасканаліць упрыгажэнне. Тэсціруем пробны варыянт. Аляксандр Семяновіч падносіць разумную брошку да рукі, прыкладвае палец да датчыка. Той мігае зялёным святлом — пад яго запраграмаваны паказчык «тэмпература цела ў норме». Калі б яна перавышала 37 градусаў, сігнал быў бы жоўтага колеру.

38 і вышэй — чырвонага. Шкала адпаведнасці колеру і градусаў прыкладаецца да вырабу.

У будучыні ўпрыгажэнні можна будзе запраграмаваць так, каб яны дазвалялі офісным супрацоўнікам праходзіць электронны турнікет.

Распрацоўшчык звяртае ўвагу:

— Гэтая функцыя карысная для людзей з аслабленым імунітэтам. Нямногія адразу заўважаюць першыя сімптомы прастуды, на- прыклад. З дапамогай такога персанальнага прыбора пагаршэнне здароўя можна дыягнаставаць адразу і паспець прыняць меры.

Інтэлектуальнае ўпрыгажэнне спатрэбіцца і тым, хто пазбягае празмернага ўздзеяння сонечнага ультрафіялетавага выпраменьвання. Прыбор можа быць са стандартнымі настройкамі і аналізаваць сітуацыю па агульнапрынятых значэннях, а можа праграмавацца індывідуальна — пад канкрэтнага кліента. Святлодыёдныя сігналы паведамляюць пра розныя ступені ўздзеяння і актыўнасці УФ-прамянёў.

Ёсць сігнал!

Вынаходка дапаможа не толькі сачыць за здароўем, але і аналізаваць паказчыкі навакольнага асяроддзя: вызначаць тэмпературу, вільготнасць, атмасферны ціск — ёсць метэазалежныя людзі, у якіх з-за гэтых фактараў можа пагаршацца самаадчуванне. Для жыхароў прамысловых раёнаў актуальным стане датчык кіслароду, які адрэагуе на павышаны ўзровень забруджвання паветра. Больш за ўсё гэтая функцыя, мабыць, спатрэбіцца бацькам малых дзетак: з дапамогай прыбора яны лёгка змогуць вызначыць, у якіх раёнах горада варта падоўгу шпацыраваць з каляскай, а дзе гэта рабіць непажадана. Таксама ўпрыгажэнне рэагуе на павышаны ўзровень тытунёвага дыму, пары алкаголю і можа вызначыць найбольш шумныя месцы.

Гэтую ж функцыю можна выкарыстоўваць у офісах: напрыклад, значок на пінжаку супрацоўніка стане мігаць вызначаным колерам, калі ў памяшканні занадта гучна размаўляюць: калегі ўбачаць сігнал і зрэагуюць, знізіўшы тон голасу.

Пасля перамогі на конкурсе інавацый INNSTART BSU каманда атрымала грант, які павінен пакрыць усе першапачатковыя выдаткі.

— Упрыгажэнне можна выкарыстоўваць і як інтэрактыўны бэйдж з лагатыпам кампаніі. Распрацоўка спатрэбіцца і для турыстычных груп, каб экскурсаводы маглі лёгка адрозніць сваіх кліентаў у натоўпе, — дадае Аляксандр.

Упрыгажэнне ў нейкім сэнсе можа замяніць і папулярныя сёння фітнес-бранзалеты. Датчык рухомасці зможа прааналізаваць, як хутка чалавек рухаецца, колькі прайшоў крокаў, як доўга ён знаходзіцца ў пасіўным стане. Разумны аксесуар не прывязаны да смартфона або камп'ютара, функцыянуе аўтаномна, сам па сабе. Не патрэбны разетка або інтэрнэт — зараджаецца ён ад маленькай батарэйкі-таблеткі.

Распрацоўшчык заглядвае ў будучыню:

— Плануем пастаўляць свой прадукт і ва ўстановы адукацыі, каб школьнікі або студэнты маглі самі «перапрашыць» упрыгажэнне, запраграмаваць пад сябе.

Пакуль маладыя вучоныя распачынаюць выпуск пробнай партыі інавацыйнага прадукту, рыхтуецца заяўка на патэнт: такіх функцыянальных прыбораў у свеце яшчэ няма. Цана, запэўнівае суразмоўца, «кусацца» не будзе. Аксесуар будзе каштаваць ад 20 да 60 рублёў, у залежнасці ад колькасці датчыкаў. Дарэчы, аўтары праекта днямі наведалі Міжнародны конкурс «Стартап года», які праходзіў у Мінску, пазнаёміліся там з патэнцыяльнымі інвестарамі і выслухалі некалькі цікавых прапаноў.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter