Усё геніяльнае – проста

КУП СГП «Лявонішана» Верхнядзвінскага раёна — насенневодчая гаспадарка па вырошчванню другога хлеба — праславілася не толькі дасягненнямі ў гэтай галіне, але яшчэ і тым, што тут на працягу трох дзесяцігоддзяў працаваў вядомы на ўсю краіну звеннявы-бульбавод, кавалер ордэнаў Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга Аляксандр СЛЯМНЁЎ. Сёння яго справу не менш удала працягвае Віктар Скачкоў. Ён саджаў клубні, даглядаў, а цяпер на камбайне вядзе іх уборку.

Ці выйдзе за межы гаспадаркі вынаходніцтва вядомага бульбавода Аляксандра Слямнёва?

КУП СГП «Лявонішана» Верхнядзвінскага раёна — насенневодчая гаспадарка па вырошчванню другога хлеба — праславілася не толькі дасягненнямі ў гэтай галіне, але яшчэ і тым, што тут на працягу трох дзесяцігоддзяў працаваў вядомы на ўсю краіну звеннявы-бульбавод, кавалер ордэнаў Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга Аляксандр СЛЯМНЁЎ. Сёння яго справу не менш удала працягвае Віктар Скачкоў. Ён саджаў клубні, даглядаў, а цяпер на камбайне вядзе іх уборку.

Палеткі бульбы займалі ў нас 150 гектараў. Ураджайнасць пакуль 231 цэнтнер з гектара. Сарты «скарб», «маг», «журавінка» і «рэд-скарлет». Апошні — ранні. З яго і пачалі ўборку яшчэ ў канцы жніўня. У нас ёсць тры бульбаўборачных камбайна, і пакуль што спраўляемся без дапамогі студэнтаў. Яны ў нас працуюць, але задзейнічаны на рэканструкцыі жывёлагадоўчай фермы.

Напярэдадні ўборкі новы камбайн атрымаў механізатар Эдуард Курылёнак і ўпэўнена захапіў на ім лідарства, ён ужо набліжаецца да першай тысячы тон.

Перш чым трапіць завезці ў сховішча, бульбу перабіраюць. Для гэтага прама на пляцоўцы перад ім размешчаны ажно два сартавальных пункта. На адным працуюць жанчыны-пенсіянеркі: Феадора Ліпаўка, Бернарда Альшэўская, Ірына Лаўрычонак, Надзея Давыдзёнак і іншыя. Прыйшлі яны, з іх слоў, не толькі зарабіць, хаця плацяць нядрэнна і абеды прывозяць, але і дапамагчы гаспадарцы, наколькі можна. А вось аператарам на сартавальным пункце быў Аляксандр Слямнёў!.. Так, той самы славуты звеннявы-бульбавод.

— Гэты сартавальны пункт, — жартуе ён, — мой равеснік. Я на пенсіі шаснаццаць  гадоў, а ён да гэтага ўжо быў. І цяпер яшчэ працуе.

— Дзе б ён працаваў, калі б не Міхайлавіч, — загаварылі ў адзін голас жанчыны. — Гэта ж што не сапсуецца, то ён і паправіць сам. Электраматор учора адрамантаваў...

Паступова выяўляецца, што Аляксандр Слямнёў — вядомы на ўсю гаспадарку рацыяналізатар. Яшчэ калі працаваў звеннявым, прыдумаў механізм па засыпцы клубняў у бульбасаджалку. Да гэтага высыпалі ўручную, з мяшкоў.

Аднак самае істотнае яго вынаходніцтва — гэта кантэйнераабварочвальнік.

Каб зразумець, што гэта такое, паслухаем тую ж загадчыцу бульбасховішча Раісу Лагун:

— Кантэйнеры для бульбы — справа выгадная, але ў той жа час была яна для нас сапраўднай праблемай. Прыкіньце, кантэйнер з клубнямі важыць чатырыста кілаграмаў. На кары яго вывозілі з бульбасховішча, а каб высыпаць клубні, абварочвалі кантэйнер уручную. Па-першае, даволі цяжкая праца, па-другое, кантэйнеры ламаліся. Да дзевяноста працэнтаў выходзіла са строю. А іх у нас ажно 1,5 тысячы. І вось, каб падрыхтаваць тару да ўборачнай, даводзілася наймаць цэлыя брыгады. Займаліся гэтай справай зімой механізатары, вясной — шэфы. Штодня — да дзесяці чалавек. Толькі работа за рамонт аднаго кантэйнера абходзілася больш за дваццаць тысяч рублёў. А сам матэрыял. Трэба ж і лес нарыхтаваць, і распілаваць яго на дошчачкі. Двух “МАЗаў” ледзь хапала. Вясной у час пасадкі трэба было выгрузіць уручную за дзень 60—70 тон бульбы. Стрымлівалася работа ў полі. І вось усе гэтыя праблемы вырашыў адзін чалавек — Аляксандр Слямнёў.

У сховішчы стаяў механізм вышынёю за два метры, звараны з некалькіх жалезных рам. Работнік бульбасховішча Леанід Лагун сеў на кар, загрузіў у канструкцыю кантэйнер і за некалькі секунд пераварочвае яго з паўтонным амаль грузам. Бульба высыпаецца. Кантэйнер цэлы, не паламалася ні адна дошчачка.

Падобнай канструкцыі, дзе не патрэбна нават электрычнасць, няма нідзе, сцвярджае Слямнёў. Гэта вынаходніцтва. І ён хоча, каб яно так і было аформлена. Тры гады з дня дзеяння кантэйнераабварочвальніка Слямнёва дастаткова для таго, каб пераканацца, што гэта годная рэч для бульбасховішчаў. Толькі на зарплаце рабочым па рамонту кантэйнераў цяпер эканоміцца каля 30 мільёнаў рублёў. А матэрыял?.. Падумаць ёсць над чым.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter