Усмешка лечыць

Магілёўскія курсанты правялі акцыю «Падары ўсмешку дзецям»

Магілёўскія курсанты правялі дабрачынную акцыю «Падары ўсмешку дзецям».

— Курсанты Магілёўскага вышэйшага каледжа МУС і навучэнцы медыцынскага каледжа падрыхтавалі цікавую праграму, за ўласныя грошы закупілі цацкі, прысмакі, канцтавары, — расказала старшы інспектар групы інфармацыі і грамадскіх сувязяў Магілёўскага вышэйшага каледжа МУС Наталля Гоманава.

Дзеці, якія праходзяць курс лячэння ў Цэнтры медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы, гасцям былі вельмі рады. Яны ахвотна ўдзельнічалі ў гульнях і апладзіравалі самадзейным артыстам, сярод якіх былі і вучні Буйнічскай сярэдняй школы Магілёўскага раёна.

— Такія сустрэчы сталі добрай традыцыяй, — адзначыла спецыяліст. — Гледзячы, як маленькія пацыенты ўсміхаюцца, хочацца верыць, што падораная ім радасць унясе сваю лепту ў барацьбу з хваробай.

На здымку: маленькія пацыенты былі рады падоранаму святу.

Фото: БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter