Усе зоркi на адной пляцоўцы

60-годдзю Вялiкай Перамогi, 80-годдзю Беларускага радыё i паўвекавому юбiлею Беларускага тэлебачання будзе прысвечаны стэнд Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii Рэспублiкi Беларусь на 9-й Мiжнароднай спецыялiзаванай выставе «СМI ў Беларусi». Яна пройдзе з 3-га па 6 мая ў Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа». Беларускае радыё на буйнейшым медыяфоруме краiны прадставiць лепшыя праекты Першага нацыянальнага канала, «Культуры», радыёстанцый «Радыус-FМ», «Сталiца» i «Беларусь». 5 мая адбудзецца прэзентацыя ўсiх радыёвяшчальных арганiзацый Белтэлерадыёкампанii. У гэты дзень можна будзе пазнаёмiцца з аўтарамi i вядучымi папулярных радыёпраграм, а таксама сустрэцца з вядомымi грамадскiмi дзеячамi нашай краiны i эстраднымi зоркамi. Беларускае радыё будуць прадстаўляць любiмыя ўсiмi праекты: «Радыёфакт», «Беларусь—Расiя», «Эпiзоды Вялiкай вайны», «Ветэраны», «Актуальны мiкрафон», «Мая краiна – Беларусь» i iншыя. Усiх аматараў Беларускага радыё чакае насычаная забаўляльная праграма: конкурсы, розыгрышы прызоў, канцэрты вядомых беларускiх калектываў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter