Усе таленты ў верасні на Палессе ляцяць

Зов Полесья», што раз у два гады ладзіцца ў петрыкаўскіх Ляскавічах, пройдзе зноў 13 верасня

Зов Полесья», што раз у два гады ладзіцца ў петрыкаўскіх Ляскавічах, пройдзе зноў 13 верасня. Аб  гэтым 14 жніўня на пасяджэнні ў Мінску паведаміў намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі, старшыня арганізацыйнага камітэта фестывалю этнакультурных традыцый «Зов Полесья» Міхаіл РУСЫ. Ён падкрэсліў, што фармат ляскавіцкага свята мае новыя рысы: фэст сёлета набыў статус міжнароднага.

Праграма «Зова Полесья» дапрацавана з улікам пажаданняў папярэдніх фэстаў. Унесены новыя ідэі. Напрыклад, на «Свяце ручніка» ў Ляскавічах можна будзе паглядзець яшчэ і на знакамітыя слуцкія паясы, а таксама паўдзельнічаць у аўкцыёне на іх набыццё.


Ляскавіцкі фэст адкрывае ўнікальныя народныя таленты


Сцэнарны план свята гатовы і выпрацаваны да дробязей, паведаміў намеснік міністра культуры Беларусі Васілій Чэрнік. Рэжысёрска-пастановачную групу ўзначальвае заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Пётр Свярдлоў. Мэта — злучыць майстроў сцэны і калектывы Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы і Польшчы на адной пляцоўцы, каб атрымалася арганічнае шоў. Прычым калектывы ўсе — аўтэнтычныя ці блізкія да таго.

Для гасцей фэсту — гандлёвыя шэрагі, дзе прадставяць вялікі асартымент прамысловых і харчовых вырабаў. На асобнай пляцоўцы прэзентуюць турыстычныя магчымасці Гомельскай і Брэсцкай абласцей. А напярэдадні вядучыя  тураператары і эксперты ў сферы турызму збяруцца ў Ляскавічах на семінар па праблемах і развіцці экалагічнага турызму.

Ад «СГ». У актыўную інфармацыйную падтрымку фэста, як і раней, уключылася і «Сельская газета». Спецыяльны выпуск выдання раскажа пра ўсе 11 тэматычных падворкаў раёнаў — удзельнікаў «Зова Полесья», іх традыцыі і аўтэнтыку, лепшых народных майстроў і асаблівасцях характару сапраўднага палешука.

Таццяна УСКОВА, «СГ»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter