Гульцы страхавога рынку дачакаліся істотных навацый.
— Сегмент страхавання не жыцця павялічыўся ў першым паўгоддзі на 11 працэнтаў, сегмент страхавання жыцця — на 31 працэнт. Менавіта ён сёння з’яўляецца драйверам росту страхавога рынку. Што датычыцца рызыкоўных відаў страхавання, там драйверам з’яўляецца КАСКА. Доля добраахвотных відаў страхавання дасягнула амаль 63 працэнтаў.
У той жа час гульцы рынку нарэшце дачакаліся істотных навацый. Яны прадугледжаны Указам № 175 «Аб страхаванні» і накіраваны на лібералізацыю галіны і зніжэнне працэдур. У прыватнасці, страхавыя арганізацыі атрымалі права заключаць дагаворы страхавання ў электронным выглядзе, а страхавальнік (юрыдычныя асобы) могуць уключаць у затраты, якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні, страхавыя ўзносы па дагаворах добраахвотнага страхавання жыцця і дадатковай пенсіі са страхавымі арганізацыямі незалежна ад формы ўласнасці.
— Калі страхавальнік прадаставіць дакументы, што такія дэталі заменены на новыя, пры разліку памеру кампенсацыі на іх будзе налічаны нулявы ўнёсак. Акрамя таго, паніжаны пералік нестрахавых выпадкаў. Напрыклад, такая сітуацыя. Раней, калі на машыну ўпаў груз з транпарту, што рухаўся наперадзе, гэта не з’яўлялася страхавым выпадкам. Зараз з’яўляецца. Таксама да страхавых выпадкаў з 1 верасня адносяцца здарэнні ў месцах, не прызначаных для руху.
Змены закранулі і абавязковае страхаванне будынкаў. У дадзеным сегменце таксама зніжаны тарыфы і істотна пашыраны пералік катэгорый грамадзян, якія вызваляюцца ад абавязковай выплаты ўзносаў. Начальнік аддзела метадалогіі страхавання ўпраўлення медыцынскага страхавання Белдзяржстраху Анастасія Сідорык падрабязней патлумачыла навацыі ў сегменце медыцынскага страхавання. У прыватнасці, іншаземцы зараз могуць афармляць страхоўку, неабходную для атрымання беларускай візы, анлайн. Акрамя гэтага, змяніліся ўмовы страхавання грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі: тарыфы ў еўра з 1 верасня прывязаны да базавай велічыні. Гэта, на думку экспертаў, зробіць тарыф больш стабільным.
ЛІЧБЫ
Па дадзеных Міністэрства фінансаў, за студзень — ліпень 2019 года ўзносы страхавых арганізацый краіны па прамым страхаванні і сустрахаванні склалі 810,4 мільёна рублёў. Тэмп росту страхавых узносаў за 7 месяцаў склаў 114,9 працэнта.