Усе падарункі ідуць ў Сноў

ВЫСОКАЯ навагодняя ёлка ўпрыгожыла цэнтр нясвіжскага аграгарадка Сноў. У перадсвяточныя дні дадаецца клопатаў працаўнікам аддзялення паштовай сувязі. Многія жыхары заказваюць у інтэрнэт-магазінах падарункі, якія дастаўляюцца поштай. З раённага вузла сувязі значна больш звычайнага паступае пасылак з падарункамі, паштовак, іншай карэспандэнцыі. Усё трэба даставіць адрасатам у тэрмін. Ды і межы аграгарадка штогод пашыраюцца, павялічваецца колькасць жыхароў. Але гэта не становіцца перашкодай для сноўскіх паштальёнаў.


Больш чвэрці стагоддзя носіць пошту Таццяна ПЯСАК (на здымку). Нарадзілася яна ў далёкай ад нас Архангельскай вобласці, куды яе бацькі выязджалі ў сярэдзіне мінулага стагоддзя на заробкі. Памятае Таццяна Уладзіміраўна лютыя завеі, сумёты, паўночнае ззянне. Беларускі клімат не такі суровы. У любое надвор’е яна адпраўляецца на свой паштовы ўчастак. Больш паўтысячы чалавек пражывае тут. Сярод іх амаль трыццаць падпісчыкаў «Сельской газеты». Шмат выданняў выпісваюць Людміла Іларыёнава, Хрысціна Жданюк, Галіна Бруй і іншыя жыхары аграгарадка. Пастаянныя сябры нашага выдання — спецыялісты СВК “Агракамбінат Сноў” Аляксандр Нячай, Уладзімір Фядкевіч, Міхаіл Хадакоў, Віктар Віннік.

subbat50@mail.ru

Фота аўтара.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter