Усе на танцы

У Брэсце пасля рэканструкцыі адкрыецца харэаграфічная школа

Да Дня горада ў Брэсце адкрыецца пасля рэканструкцыі харэаграфічная школа імя Пагодзіна.

У будынку ўмацаваны падмурак, драўляныя канструкцыі заменены маналітнымі, абноўлены дах і фасад. Заканчваецца аддзелка і добраўпарадкаванне тэрыторыі. У новай вялікай харэаграфічнай зале ўжо павешаны люстэркі, адноўлена аўтэнтычная столь. Таксама хутка будзе ўсталявана апаратура і завершаны балкон для камернага аркестра. Кошт складанай рэканструкцыі — 23 мільярды рублёў.

Наваселля чакаюць 450 дзяцей, якія сёння вымушаны займацца ў прыстасаваных памяшканнях былога кінатэатра. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter