Любителей хорошей музыки и пляжного отдыха приглашают на Viva Braslav Open Air

Усе на бераг!

Неафіцыйна гэты фестываль называюць беларускай Ібіцай. На беразе маляўнічага возера Дрывяты, у цэнтры нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры», гасцей традыцыйна чакае не проста канцэрт пад адкрытым небам, але таксама найбуйнейшы ў краіне кемпінг, багацце фуд-кортаў і яркая забаўляльная праграма.

vivabraslav.by


Сёлета фестываль пройдзе 26—27 ліпеня. Госці змогуць паспаборнічаць у розных відах спорту — як традыцыйных кшталту пляжнага валейбола, амерыканскага футбола, стрытбола, так і арыгінальных (да прыкладу, адбудуцца чэмпіянат па пераносцы жонак і гонка па SUP-сёрфінгу). Чакаюць удзельнікаў опэн-эйра і некалькі майстар-класаў, паказ мадэлей Barbershow, конкурс «Міс Viva Braslav 2019» — музу фестывалю выберуць сярод дзяўчат узростам ад 18 да 28 гадоў. Будзе працаваць экстрэмальная зона, дзе можна пакатац­ца на роліках, скейтбордах, веласіпедах. Ахвочыя змогуць прыняць удзел у конкурсе мокрых маек, пакатацца на яхце і гэтак далей.

Вядома, чакае гасцей і насычаная музычная праграма. Хэдлайнерамі сёлетняга фестывалю выступяць наш зямляк Ціма Беларускіх, айчынны праект «Ляпіс-98», Gruppa Skryptonite з Казахстана, W&W з Нідэрландаў, украінскі рэпер T-Fest.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter