Пераклічка удзельнікаў фестываля «Зов Полесья». Мазырскі, Нараўлянскі і Лунінецкі раёны

Усе фарбы самабытнасці

Каляндар усё хутчэй адлічвае дні да пачатку V Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый “Зов Полесья”. Багатыя на культурныя здабыткі раёны Брэстчыны і Гомельшчыны не хвалююцца: на брэндавым для Палесся свяце ім ёсць што паказаць — сваю гасціннасць і працавітасць, якія за доўгія гады выліліся ў непаўторныя па гучанні песні, свавольныя танцы, кранаючыя вершы. “СГ” з цікавасцю сочыць за ўдзельнікамі этнафестывалю і працягвае іх пераклічку. Зараз чарга Мазырскага, Нараўлянскага і Лунінецкага раёнаў. Удзельнікі фестывалю прэзентуюць сваю самабытную культуру і традыцыі. Сустракайце!

Мелодыіі разносіць Прыпяць


Аб тым, што Нараўляншчына моцна пацярпела ў чарнобыльскай аварыі, мясцовыя жыхары амаль не ўспамінаюць. Яны даўно вярнуліся да звыклага жыцця. Іх песні вясёлыя і сумныя, бадзёрыя і мілагучныя… А ва ўстановах культуры працуюць сапраўдныя творцы— крэатыўныя і таленавітыя. Сваіх самадзейных майстроў і калектывы раён у чарговы раз  прадставіць слухачам і гледачам на фестывалі «Зов Полесья».

З імі засталася спадчына

Пакуль у парку ля Прыпяці спяваў народны фальклорны ансамбль «Спадчына», сабралася шмат гледачоў. Яго слухаць можна бясконца. Толькі дзіву даешся, адкуль жанчыны бяруць тую моц, ад якой мелодыя песні разлятаецца наўкола. Здавалася, сама рака панесла напевы далей, на прасторы Гомельшчыны.

Фальклорны ансамбль «Спадчына».

Утварыўся ансамбль у 2006 годзе. Састаў невялікі: сем жанчын і двое мужчын. Самай малодшай удзельніцы 63 гады, старэйшай — 78. Але ж хіба аб гэтым можна сказаць, гле- дзячы на іх бадзерасць і аптымізм?





— Назву «Спадчына» далі таму, што спяваем шмат песень, якія нам дасталіся ад бабуль і маці, — расказвае мастацкі кіраўнік Марыя Сізянок. — Парабілі сабе спадніцы, расшылі кветкамі. Да ансамбля далучылася толькі 5 гадоў таму. Родам з пакінутай пасля аварыі на ЧАЭС вёскі Ломыш Хойнікскага раёна. Нараўляншчына стала для мяне другой малой радзімай. Можа, таму і песні нашы сплятаюцца ў адзінае цэлае, як тая рака. Мае знаёмыя перасяліліся ў другі раён, але засталася звычка: ідуць на працу з песнямі. Аднойчы завітала да іх ў госці. Ідзём па вуліцы, а мясцовыя жыхары пытаюцца: «Бабанькі, чаго не спяваеце?» Гэта, мабыць, у нашай крыві. Нас слухаюць і плачуць, асабліва пад жаласныя песні. Яны ж нараджаюцца ў народзе, у аснове — рэальныя выпадкі з жыцця. Кожны ў іх бачыць нешта сваё, роднае. Я спяваю з маленства і буду спяваць да тае пары, пакуль жыву.

Народны ансамбль «Вясёлка».

Народным ансамблем «Вясёлка», які створаны ў сярэдзіне 1980-х гадоў на базе вялікага хору працаўнікоў адукацыі, кіруе Уладзімір Палонікаў. У 1988-м з саставу вылучыліся некалькі чалавек у асабісты калектыў Нараўлянскага раённага дома культуры. Рэпертуар разнастайны, не толькі мясцовыя напевы. У асноўным песні беларускай «Бяседы», часта звяртаюцца і да рускіх калектываў «Добро», «Сельские зори» і «Белый день». Спяваюць і ўкраінскія. Калектыў — пастаянны ўдзельнік і дыпламант розных фестываляў і конкурсаў.



Альтанка  з водарам саломы і папяровыя буслы

Саломапляценнем сёння нікога, мабыць, не здзівіш. Такі від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ёсць у кожным раёне Беларусі. Можна толькі дзівіцца самімі творамі і фантазіяй майстроў. Тут ужо на самай справе кожнаму з іх няма роўных.

Майстар па саломапляценні Марына МУСІЕНКА.
Марына Мусіенка не першы раз ўдзельнічае ў фестывалі «Зов Полесья». Больш за 20 гадоў яна працуе ў Нараўлянскім раённым цэнтры рамёстваў. Займацца саломапляценнем пачала даўно.

— Матэрыял асаблівы, яго трэба адчуваць, — дзеліцца майстар. — Па характары я эмацыянальны чалавек, а калі ўзяла ў рукі салому, прыйшоў душэўны пакой. Нават дачушке параіла гэты занятак. Першапачаткова нават ноччу пляла, суседзі пыталіся, чаму так позна святло ў вокнах гарыць. Магу свой любімы занятак назваць і работай, і захапленнем. Маляваць эскізы не ўмею, звяртаюся за дапамогай да калег. Проста вобразы нараджаюцца ў галаве, потым іх пераносіш на выраб. Раблю і лялькі з тканіны. Бывае, задумаеш адну, а ў творчым працэсе нешта зменіцца, і на выхадзе атрымліваецца зусім іншая. Самая складаная калектыўная работа — вялікая саламяная альтанка — мясцовы брэнд Нараўлянскага раёна. Яе мы рабілі ў падарунак, гэта першы падобны вопыт. Матэрыял паміж сабою сшывалі, не выкарыстоўвалі вадкага клею. Нам хацелася стварыць нешта асаблівае, і гэта ўдалося.

Асаблівымі можна назваць і карціны беларускай выцінанкі майстра і дырэктара Цэнтра рамёстваў Юліі Каўрус. На некаторы час выразанне з паперы ажурных узораў і вобразаў амаль знікла з народнага быту беларусаў. Але дзякуючы такім самародкам можна любавацца незвычайнай прыгажосцю. Свае карціны Юлія Віктараўна дэманструе на розных выставах, дзе яны займаюць пачэснае месца. Праца нялёгкая і карпатлівая, кожны ўзор — почырк сапраўднага ювеліра. Маленькімі нажніцамі «пішуцца» птушкі, кветкі, дзявочыя вобразы…

Музейны пакой цэнтра змясціў вырабы ўсіх майстроў. Тут і нараўлянскі строй, і лялькі, і саламяныя куфары з бусламі, выцінанкі і вышытыя ніткамі карціны. Як быццам трапляеш у казку. Пасля этнаграфічнай экспедыцыі пакой папоўніўся вышытымі абрусамі і ручнікамі, самым старэйшым больш за сто гадоў.

Ёсць яшчэ адна выдатная майстрыха Марыя Інжакоўская, якая таксама будзе прадстаўляць свае вырабы на фестывалі. Але аб гэтай дзяўчыне хочацца расказаць асабіста, што я і зраблю ў бліжэйшы час.

Наталля ЧАСАВІЦІНА

chasovitina@sb.by

Фота аўтара

Як прыедзешь у Дварэц, дык адразу пад вянец


На фестываль “Зов Полесья” ў аграгарадок Ляскавічы дэлегацыя лунінчан адпраўляецца ў прадстаўнічым саставе і са шматлікімі сюрпрызамі, якімі паспрабуе прыемна здзівіць гледачоў. У канцэртнай праграме фальклорных калектываў выступяць народнае аматарскае аб’яднанне “Світанак” Дзятлавіцкага сельскага Дома культуры, клуб аматараў песні “Лабэлія” з аграгарадка Вулька 1. Добра знаёмыя ўдзельнікам фестывалю калектывы “Весніца” Палескага СДК і “Шляхціцы”, якія дзейнічаюць пры Лунінецкім гарадскім Доме культуры. Яны таксама рыхтуюцца да сустрэчы з гледачамі.

Ажыве старажытны абрад


Намеснік старшыні Лунінецкага райвыканкама Анатоль Захаркевіч расказаў, што дэлегацыя ад раёна налічвае больш за паўсотні чалавек. У яе ўваходзяць у асноўным удзельнікі папулярных калектываў мастацкай самадзейнасці, народныя ўмельцы, вядомыя не толькі на Лунінеччыне, але і далёка за яе межамі.

Калектыў «Весніца» Палескага сельскага Дома культуры.

Сёння лунінчане рыхтуюць прэзентацыю свайго падворка на фестывалі “Зов Полесья”. Яе назва — “Як прыедзеш у Дварэц, дык адразу пад вянец”. Тут  прадэманструюць асаблівасці вясельнага абраду ў вёсцы Дварэц, якая лічыцца клубнічнай сталіцай Беларусі. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Лівінец падзялілася, як будзе прадстаўлены абрад:

— На пляцоўцы ў нашым падворку стаяць дзве хаты, у якіх жывуць сем’і жаніха і нявесты. Па старадаўняй традыцыі дом нявесты будзе аздоблены элемантамі ткацтва, вышыўкі. Ля сцяны пад столлю вісіць “жэрдка” з пасагам. У куце іконы, ля стала стаіць куфар з самабытным сялянскім адзеннем і тканым палатном. Пад сцяной ложак з падушкамі, аздобленымі вышыўкай...

Гасцей сустракаюць і частуюць сват ды свацця. Дружкі адзяваюць маладую пад абрадавую песню “Кукавала зязюля па расе, плакала дзеўка па касе”. Брат нявесты тройчы праводзіць яе вакол стала, і ў гэты момант галасістыя жанчыны выконваюць песню “Огледзіласа маці...”. Сяброўкі нявесты сядаюць на падушкі і патрабуюць за яе выкуп. Затым усе госці ідуць да хаты жаніха. Маладых сустракаюць бацькі, абсыпаюць іх зернем, частуюць мёдам. Гасцям спяваюць: “Да прыехаў да бояр на двыр...”, і вяселле працягваецца. Гэты абрад у вёсцы Дварэц захаваўся да нашых дзён.

З дрэва можна рабіць цуды

З хваляваннем чакае паездкі на “Зов Полесья” і вядомы разьбяр па дрэве Сяргей Гнедзька з лунінецкай вёскі Вялікія Чучавічы. Ён працуе ў мясцовай школе, вядзе гурток па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У вольны час займаецца любімай справай. Сёлета роўна чвэрць стагоддзя, як Сяргей Пятровіч стаў прафесійным разьбяром. Гэты занятак яму падабаўся яшчэ ў школе. Пасля яе заканчэння паступіў у мастацкае вучылішча ў Кобрыне. Затым вярнуўся ў родныя Вялікія Чучавічы, дзе выкладае 25 гадоў:

— У сваёй творчасці імкнуся рабіць акцэнт на народных традыцыях. Часта ўдзельнічаю ў розных выставах. Два тыдні назад прапанаваў свае работы ў Доме інвалідаў у Мікашэвічах. Сустрэча атрымалася вельмі цёплай. Людзям цікава, як з дапамогай звычайных інструментаў я выразаю з дрэва птушак, жывёл, іншых істот.

У “Зове Полесья” Сяргей Гнедзька ўдзельнічаў ужо двойчы. З задавальненнем едзе на фестываль у чарговы раз. Гэта, па яго перакананні, цудоўная магчымасць сустрэцца з вядомымі мастакамі, абмяняцца вопытам, узброіцца новымі ідэямі. Дарэчы, у школе Вялікіх Чучавічаў адкрыты музей, дзе прадстаўлены яго работы. Многія вучні бяруць прыклад са свайго настаўніка і звязваюць лёс з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Сяргей Пятровіч не сумняваецца, што юныя таленты яшчэ праславяць сваю вёску.

Шлях да роднага слова

Ва ўтульнай зале Лунінецкага гарадскога Дома культуры ідуць апошнія рэпетыцыі перад паездкай на “Зов Полесья” народнага ансамбля песні і музыкі “Шляхціц”. Мастацкі кіраўнік калектыву Сяргей Місікаў лічыць, што ўсё павінна быць адшліфавана да дробязей. “Шляхціцы” на такім папулярным мерапрыемстве выступаюць кожны год. Сёлета яны ўдзельнічаюць ва ўрачыстым адкрыцці фестывалю.

Народны ансамбль песні і музыкі «Шляхціцы».

Дырэктар Лунінецкага ГДК Генадзь Шэўчык, які спявае ў ансамблі, адзначае, што без канцэртаў, творчых сустрэч не абыхозіцца бадай што ні адзін тыдзень: “У мінулыя выхадныя выступалі на галоўнай сцэне абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2018" у камянецкім Высокім. Да гэтага былі ў Мікашэвічах. Цяпер едзем на ”Зов Полесья".

“Шляхціцам” больш за 10 гадоў. У калектыве ўсяго пяць чалавек, затое з канцэртамі аб’ехалі многія рэгіёны Беларусі, былі ў Расіі, Польшчы, Латвіі, іншых краінах. Рэпертуар калектыву складаецца як з беларускіх народных песень (у Высокім уся зала падпявала ім вядомыя радкі “Хлеб ды соль”), так і твораў, напісаных на мясцовай мове: ”Ой, грай, зайграй!", “Нівы роднага Палесся”. Кожная сустрэча з калектывам для гледачоў — гэта сапраўднае свята.

Аляксандр КУРЭЦ

kurets@sb.by

Фота Лунінецкага райвыканкама

И задорные польки, и лирические напевы


На «Зов Полесья» Мозырский район привезет насыщенную концертную программу, выставки ремесленного и народного творчества, в полной мере отражающие своеобразие и уникальность Полесского края.


На этот раз честь представить район выпала двум коллективам из Детской школы искусств № 2. Это народный ансамбль народной музыки и песни «Блiскавiца» и народный ансамбль старожитной музыки Alba Ruthenia.

«Бліскавіца» создавалась педагогами-энтузиастами 25 лет назад, чтобы познакомить слушателей с белорусским музыкальным фольклором, произведениями своих же композиторов. Коллектив сплочен единой идеей, а уж про высокое исполнительское мастерство и говорить нечего. Редкое городское праздничное гулянье обходится без участия ансамбля. Артисты выступали на всех сценических площадках Мозыря, побывали на множестве конкурсов, республиканских и международных, и возвращались не с пустыми руками, а с дипломами I и II степени, заявили о себе на фестивалях народного творчества.

В репертуаре ансамбля широчайшая палитра народной музыки. Это и задорные польки, и грустные лирические напевы. Говорят, аутентичная белорусская музыка теряется, когда уходят из жизни ее живые носители — те самые поющие бабушки из деревень. Как и многие другие энтузиасты, собиратели фольклора, стремящиеся сохранить это культурное сокровище, музыканты ансамбля «Бліскавіца» время от времени снаряжают экспедиции в сельскую местность в поисках народных песен.

Каждый номер мозырские артисты тщательно шлифуют и накануне поездки на «Зов Полесья». И всегда умудряются изумить публику зажигательным исполнением.

Ансамбль стародавней музыки Alba Ruthenia.

Не менее интересным обещает быть выступление народного ансамбля старожитной музыки Alba Ruthenia. Коллектив заявил о себе в 2009 году. С самого начала поставили задачу — составить репертуар из старинных произведений белорусской музыки. Каких усилий стоило коллективу найти старожилов, помнящих фольклор! Ну а позже решили включать в программу концертов и произведения зарубежных авторов.

В 2012 году ансамбль принял участие в XV Международном фестивале народной музыки «Звiняць цымбалы i гармонiк» в Поставах, награда — диплом «За сохранение и развитие инструментальных музыкальных традиций». В 2016-м коллектив Alba Ruthenia получил диплом первой степени на XII Международном конкурсе «Ренессанс гитары» в Гомеле. Сегодня музыканты освоили технику исполнения на старинных музыкальных инструментах. Каждое их выступление — интересное необычайное действо, которое увлекает зрителей своим величием и гармонией звуков, дает возможность очутиться в далеком прошлом, переносит слушателей в мир романтики.

В Мозырском районе есть свои бренды, которые хорошо известны не только в области, но и республике, — их тоже представят на фестивале в Лясковичах. В этом году брендом названа продукция ОАО «Мозырьсоль». Вторым стала книга «Удивительное путешествие по Мозырскому краю» — издание стало оригинальной книгой-визиткой и книгой-путеводителем по району, которым нет аналогов в республике. И третьим признан декоративно оформленный исторический центр «Мозырский замок» — уникальный музей под открытым небом, расположенный на территории городища XII—XIII веков. Четвертый бренд — портал «Мозырь 360° — виртуальный путеводитель по городу». И закрывает топ-5 продукция ГП «Совхоз-комбинат «Заря» — флагмана АПК Гомельщины.

Наталья ВАКУЛИЧ

vakulich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter