Усе чатыры вуглы

У раённым звяне кааперацыi завяршаюцца справаздачы i  выбары...

У раённым звяне кааперацыi завяршаюцца справаздачы i  выбары. Вось i Талачынскае райспажыўтаварыства прааналiзавала вынiкi фiнансава-эканамiчнай дзейнасцi. Пад кiраўнiцтвам старшынi праўлення Валянцiны Палянiнай калектыў за мiнулы год атрымаў 340 мiльёнаў рублёў чыстага прыбытку. I хаця гэта не залатыя горы, аднак усё ж добры падмурак для стваральнай дзейнасцi. Зрэшты, пятае месца ў сiстэме аблспажыўсаюза па прыбытку не так i дрэнна, хоць i не дазваляе спачываць на лаўрах.

Кааператары самi павiнны iсцi да сваiх спажыўцоў. Таму пры абмеркаваннi справаздачы ўсе пагадзiлiся, што нават па папярэднiх заяўках варта забяспечваць сялян насеннем лепшых сартоў бульбы, зерневых, гароднiны i садавiны, мiнеральнымi ўгнаеннямi, полiэтыленавай плёнкай для цяплiц i парнiкоў. Павялiчваецца попыт на сельскагаспадарчы iнвентар, мiнi-сельгастэхнiку, будаўнiчыя матэрыялы, сродкi аховы раслiн. Не кожны вясковец мае час i сiлы, каб дабрацца за ўсiм гэтым у горад. Ды i давезцi часам няма на чым.

Прагучала думка аб правядзеннi конкурсу на лепшага здатчыка сельгаспрадукцыi. Самыя актыўныя i лiдэры з вяскоўцаў па нарыхтоўках будуць заахвочаны грашовымi прэмiямi, каштоўнымi падарункамi i падзякай ад кiраўнiцтва райспажыўтаварыства.

I гэта толькi адзiн прыклад пошуку рэзерваў. А iх хапае на кожным рабочым месцы i ў кожным калектыве. Таму станоўчую дынамiку развiцця на працягу мiнулых пяцi гадоў талачынскiя кааператары мяркуюць памножыць на новыя здабыткi. Бо “дом кааперацыi” тут трывала трымаецца на ўсiх чатырох вуглах.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter