Дистанционное обучение и профессиональная ориентация: в Республиканском реабилитационном центре для детей-инвалидов стартовал новый сезон

Усе бар’еры — па сіле

Пліта, некалькі сталоў і крэслы. Паміж імі шырокія праходы, у якіх можна лёгка развярнуцца на інвалідным крэсле. Так выглядае новы клас прафарыентацыі па кулінарыі ў Рэспубліканскім рэабілітацыйным цэнтры для дзяцей-інвалідаў. Карэспандэнт «Р» папрысутнічала на адкрыцці ў цэнтры новага сезона. 

За апошнія 5 гадоў інваліднасць знялі ў 51 дзіцяці.

У памяшканні сёння гаспадарыць 17-гадовы Багдан. Хлопец вучыцца на кухара ў каледжы і дзеліцца сваімі ведамі з дзецьмі, якія праходзяць рэабілітацыю ў цэнтры. Гатуюць пакуль простыя стравы: пірагі, бліны, ватрушкі. Але плануюць замахнуцца і на больш складаныя. Багдан упэўнены: кулінарнаму рамяству трэба вучыцца з дзяцінства. Тым больш што камусьці гэта дапаможа вызначыцца з будучай прафесіяй. У суседнім кабінеце вучаць працаваць са скурай. Бранзалеты, завушніцы і жаночыя сумкі — дзяўчаты робяць іх не горш за сапраўдных майстроў. Усё гэта новыя напрамкі рэабілітацыі дзяцей з парушэннямі апорна-рухальнага апарату. З імі нас пазнаёміла дырэктар Людміла Кандрашова. 

Госці наведалі кабінет псі-холага, азнаёміліся з запатэнтаванай электроннай прыладай для арганізацыі карэкцыйных заняткаў настаўніка-дэфектолага, убачылі «Зялёны клас». Гэта таксама навінка. «Зелёны клас» абсталяваны па апошнім слове тэхнікі. Тут вучні будуць атрымліваць веды дыстанцыйна, не пакідаючы крэслаў: вучэбны матэрыял счытваецца з манітора камп’ютара, інфармацыя паступае ў тым ліку з вэб-камеры, якую ўстанавілі на альтанцы ў двары. Побач з альтанкай метэастанцыя, якая з’яўляецца часткай экалагічнага праекта «Зялёная школа». У яго рамках дзеці будуць вучыцца беражлівым адносінам да водных рэсурсаў і энергарэсурсаў, дазнаюцца пра біяразнастайнасць арганізмаў тэрыторыі ўстановы і прылеглай мясцовасці. 

— Унікальнасць Рэспублі-канскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў — у комплекснай рэабілітацыі. Тут ёсць магчымасць праводзіць медыцынскую, педагагічную, псіхалагічную, сацыяльную рэабілітацыю, — адзначыў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак. — Важна, што ў дзяцей з парушэннямі апорна-рухальнага апарату з усёй краіны ёсць магчымасць вызначыцца з будучай прафесіяй, праходзячы рэабілітацыю ў гэтым цэнтры. 

За апошнія 5 гадоў інваліднасць знялі ў 51 дзіцяці. І не толькі з медыцынскага пункта гле-джання, але і з сацыяльнага. Кожны з іх атрымаў пуцёўку ў жыццё. У мінулым сезоне рэабілітацыю прайшлі 53 дзяўчынкі і хлапчукі з парушэннямі апорна-рухальнага апарату. Дарэчы, з 16 выпускнікоў 11-га класа 13 паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. 

Нагадаем, Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў створаны ў 2000 годзе. Тут атрымліваюць комплексную медыка-сацыяльную рэабілітацыю дзеці-інваліды з 3 да 18 гадоў з захворваннямі нервовай і касцёва-мышачнай сістэм, з-за якіх развіваюцца парушэнні апорна-рухальнага апарату. За 19 гадоў існавання цэнтра рэабілітацыю ў ім прайшлі больш за 21 тысячу дзяцей з усёй краіны. 

misnik@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter