Музей памяці адкрыюць у Мінску да канца года

Урокі мінулага

Не пералічыць, колькі войнаў і бітваў давялося перажыць беларусам. Сотні, тысячы, мільёны людзей загінулі ў іх. Мінаюць гады, але наша зямля працягвае адчуваць горыч тых трагічных падзей. Не павінны забываць пра іх і мы, нашчадкі герояў. Якраз дзеля гэтага і ствараецца ў Мінску пры Храме-помніку ў гонар Усіх Святых Музей памяці.

фота hramvs.by

У крыпце храма захоўваюцца астанкі невядомых салдат трох войнаў — Айчыннай 1812 года, Першай і Другой сусветных. Кожны жадаючы можа прыйсці сюды, каб запаліць свечку ад лампады з Жыватворным агнём ад Гроба Гасподняга, памаліцца аб загінулых героях, паразважаць пра мінулае. Больш падрабязна пра трагічныя старонкі гісторыі неўзабаве можна будзе даведацца ў Музеі памяці, які раскажа не толькі пра войны, але і пра аварыю ў Чарнобылі, іншыя нярадасныя падзеі, якія перажыла Беларусь. Экспазіцыйныя залы ўжо адрамантаваныя. Зараз прадстаўнікі духавенства, гісторыкі, дэкаратары працуюць над навуковай канцэпцыяй і афармленнем музея. Ён павінен адкрыцца да канца года. Аднак ужо сёння можна наведаць першую часовую экспазіцыю. У музейнай прасторы працуе выстава “Вянцаносная сям’я. Шлях кахання”, якая распавядае пра жыццё расійскага імператара Мікалая Другога і яго сям’і. Пабываць на ёй можна да 28 лютага.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter