Урокі гісторыі

Дабро заўсёды перамагае зло, а ісціна ману. Зло мае ў свеце толькі часовую перавагу, яно абавязкова будзе разбурана і знішчана. У гэтым стваральная прырода і сутнасць існавання чалавека, яго маральная сіла і духоўнасць, дадзеная небам. Яго вера, надзея і любоў.

У пасляпасхальныя дні мы заўсёды з удзячнасцю ўзгадваем галоўную ісціну, адкрытую людзям: жыццё перамагае смерць, а свет — цемру. Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў найбольш яскравае таму пацвярджэнне. Менавіта 9 Мая — Дзень Вялікай Перамогі — з’яўляецца для ўсіх нас самым светлым святам, якое стала магчымым дзякуючы найвялікшым намаганням людзей з усяго свету. За Вялікую Перамогу заўсёды даводзіцца плаціць найвялікшую цану і не толькі дзясяткамі мільёнаў жыццяў. Сёння для нашых нашчадкаў як ніколі важна захаваць не толькі Памяць, але і Праўду аб вайне. Многія дэструктыўныя сілы ў свеце і цяпер наважаны прыніжаць ключавую ролю Савецкага Саюза ў перамозе над фашысцкай Германіяй, рэтушуючы гістарычныя падзеі Другой сусветнай на ўласны капыл. Яны і заўтра будуць імкнуцца разыграць на тэме вайны сваю палітычную карту. Але, дзякуй Богу, жывыя яшчэ сведкі тых далёкіх трагічных падзей — ветераны, якія добра ведаюць цану Вялікай Перамогі, паказваюць нашай моладзі ўрокі стойкасці і мужнасці, прыклады сапраўднага патрыятызму і любові да Радзімы.

Беларусь разам з іншымі краінамі працягвае лепшыя традыцыі святкавання Дня Перамогі. І гэта не можа не радаваць салдат мінулай вайны, якія сваім бессмяротным подзвігам забяспечылі годнае жыццё для цяперашняга і будучых пакаленняў.

9 мая ў Мінску на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі з нагоды 72-й гадавіны Перамогі Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка зазначыў: злачынствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў з памяці людей ніколі не выкрэсліць — гэта павінны ведаць у тым ліку і тыя, хто ажыццяўляе спробы перапісаць гісторыю, забраць у нашага народа Вялікую Перамогу. Аб падобным пасыле да сусветнай супольнасці падчас Дня Перамогі ў Вашынгтоне заявілі і паслы пяці краін Садружнасці (Арменія, Беларусь, Кыргызстан, Расія і Туркменістан). Яны заклікалі ўсе дзяржавы супрацьдзейнічаць перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны, спыняць любыя спробы адраджэння ў грамадстве неафашызму і шавінізму, гераізацыі нацызму і ваяўнічага нацыяналізму. Дыпламаты ўпэўнены: неабходна будаваць такія стасункі, якія замацаваны не толькі ўрокамі гісторыі, але і накіраваны ў наша агульнае будучае.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...

sav@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter