Урадзiлi чарнiцы

Шчодрыя ўшацкiя лясы i бары на прыродныя дары...

Шчодрыя ўшацкiя лясы i бары на прыродныя дары. Сёлета вельмi ўрадзiлi чарнiцы. Дзесяткi тон карысных ягад ужо закупiў у насельнiцтва каапнарыхтпрам.

Ушацкiя кааператары загадзя падрыхтавалiся да прыёмкi ўра-джаю з «лясной нiвы». Амаль увесь ён закладваецца на глыбокую замарозку i паступова рэалiзуецца — пераважна ў Лiтву. Суседзi з Прыбалтыкi даўно ацанiлi адмысловы смак i каштоўнасць вiцебскiх чарнiц. I для мясцовага насель-нiцтва гэта iстотны падмацунак у сямейны бюджэт. Нарыхтоўшчыкi з кааперацыi прымаюць свежыя ягады па 3500 рублёў за кiлаграм. Робiцца гэта непасрэдна на месцах — праз вясковыя крамы i ларкi спажыўкааперацыi з разлiкам грашыма цi таварамi па запатраба-ваннi.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter