Ураджай узнагарод

Атрымаў палiграфкамбiна iмя Я.Коласа на XI мiжнароднай спецыялiзаванай выставе “Комбiт-2007”, VIII рэспублiканскай выставе-кiрмашы “Палiграфiя i папярова-белавыя тавары Рэспублiкi Беларусь”, а таксама на першым рэспублiканскiм конкурсе “Палiграф-Арт” Акрамя таго, што адкрытае акцыянернае таварыства атрымала тытул “Лепшае палiграфiчнае прадпрыемства”, стала ўладальнiкам Гран-пры “Вялiкая Залатая Буквiца”, яно было ўзнагароджана “Залатымi буквiцамi” ў намiнацыях “Лепшае друкаванае высокамастацкае iлюстраванае выданне ў цвёрдым пераплёце”, “За рарытэтныя тэхналогii”, “Лепшыя рэкламныя матэрыялы друкарнi”.

У намiнацыi “Лепшае палiграфiчнае выкананне” пераможцам было названа унiтарнае прадпрыемства “Прынцiм-Пак”. Яно стала лепшым i ў намiнацыi “Лепшае друкаванае шматколернае iлюстраванае выданне”. “Залатых буквiц” за лепшую рэкламна-прадстаўнiчую прадукцыю i лепшую этыкетку ўдастоена унiтарнае прадпрыемства “Новiк”. Лепшым вытворцам папярова-белавой прадукцыi была прызнана Мiнская фабрыка каляровага друку. Мэтрам палiграфiчных iнавацый стала iндывiдуальнае прадпрыемства “Прынткарп”.
Мiнiстр iнфармацыi Беларусi Уладзiмiр Русакевiч павiншаваў прадпрыемствы палiграфiчнай галiны з узнагародамi i выказаў спадзяванне, што конкурс “Палiграф-Арт”, якi сапраўды ўпрыгожыў XI мiжнародную спецыялiзаваную выставу “Комбiт-2007” i VIII рэспублiканскую выставу-кiрмаш “Палiграфiя i папярова-белавыя тавары Рэспублiкi Беларусь”, стане традыцыйным.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter