Першае паседжанне суполкі лупа-літаратараў адбылося!

Ура, таварышы!

Першае паседжанне суполкі лупа-літаратараў адбылося!

Дзевяць пісьменнікаў ад 15 да 36 гадоў прачыталі шмат добрых і дрэнных вершаў!

Першае паседжанне суполкі лупа-літаратараў адбылося!


Чаму дрэнных? А гэта я папрасіў: каб чалавек прачытаў добры і дрэнны верш, а мы б адрознілі, дзе які.

Адразу магу агучыць першыя вынікі.

Ну, самая першая выснова – беларускае пісьменства жыве, цвіце і пахне! Сярод пісьменнікаў не было ніводнага няздарнага, усе прачыталі нешта цікавае. Праўда, я і не люблю слова «няздарны» – кожны піша, як ён дыша.

Першае паседжанне суполкі лупа-літаратараў адбылося!


Другая выснова – беларускае пісьменства зусім не ведае тэорыі літаратуры! Нават прасцецкае слова «сілабатоніка» аказалася для сямi з дзевяцi гасцей сюрпрызам.

Гэта навіна, вядома, не такая прыемная, як першая. Але ж... але ж на тое ёсць я і мой майстар-клас! Таму першая наша лекцыя будзе прысвечана акурат сілабатоніцы. Ну і іншым рытмічным сістэмам, якія сустракаюцца ў паэзіі.

Першае паседжанне суполкі лупа-літаратараў адбылося!


Першае паседжанне суполкі лупа-літаратараў адбылося!


Першае паседжанне суполкі лупа-літаратараў адбылося!


Што яшчэ паведаміць? Мне пакрысе дасылаюць вершы і прозу на наступную літара­турную старонку – так, напрыклад, шы­коў­нае апавя­данне даслаў хлопец пад псеўданімам Трохрогая Гіпацыклоіда. На разбор пакуль нічога не дасылаюць – баяцца. Не бойцеся!

Які транспарт самы выгадны?


Вынікі транспартнай апытанкі яшчэ пад­водзіць не буду (нагадваю, яна гучыць так: «Які транспарт самы выгадны?»), так што дасылай свае адказы на адрас: mushroom1948@bk.ru.

Наступнае паседжанне адбудзецца 14 лістапада на тым самым месцы ў той самы час: сустракаемся у фае Дома прэсы (вул. Б. Хмяльнiцкага, 10а) а 16-й гадзiне. Тэма паседжання – рытм і рыфма. Прыходзь!

Віктар ЛУПАСІН,
фота Дзмітрыя ЕЛІСЕЕВА, «ЗН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter