Большой театр приглашает принять участие в конкурсе новогодней игрушки

Упрыгожым ёлку разам

Любіце тэатр і ствараць штосьці сваімі рукамі? Тады сямейны конкурс “Навагодняя тэатральная цацка” якраз для вас. Ужо пяты год Вялікі тэатр прапануе маленькім гледачам і іх бацькам упрыгожыць яго галоўную ёлку ўнікальнымі аўтарскімі працамі. Вядома, не проста так. Аўтары лепшых цацак, якіх вызначае журы, атрымліваюць прызы ад тэатра і яго спонсараў. Але куды больш каштоўная сама ідэя — сабрацца ўсёй сям’ёй, пафантазіраваць і сумеснымі намаганнямі зрабіць цацку. Дазваляецца выкарыстоўваць любыя матэрыялы. Умова адна — цацка павінна быць так ці інакш звязана з тэатрам.

Летась тэатральную ёлку ўпрыгожылі больш за сто цацак ад сем’яў з самых розных куткоў краіны. Былі тут і зачараваны Шчаўкунок у чырвоным камзоле, і Кароль мышэй, і чароўныя балярыны ў пачках, і доктар Айбаліт з вернымі памочнікамі, і Баба-яга, і навагоднія шары, і залатыя падковы, і нават... вешалка, з якой, як вядома, пачынаецца тэатр.

Даслаць вырабы трэба да 21 снежня на адрас: 220029, г. Мінск, пл. Парыжскай Камуны, 1. Мінчане могуць прынесці цацку ў тэатр самі. Вырабы трэба абавязкова падпісаць — указаць назву цацкі, прозвішча сям’і, кантактныя тэлефоны. Цацкі не вяртаюцца. Пасля таго, як пакрасуюцца ў Вялікім тэатры, у наступным годзе яны будуць упрыгожваць ёлкі ў школах для асаблівых дзетак. Таму “Навагодняя тэатральная цацка” — гэта не толькі творчы конкурс, але і дабрачынны праект.

Пераможцаў конкурсу назавуць 3 студзеня. У гэты дзень юных аўтараў і іх сем’і запросяць у тэатр, дзе іх чакае сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай, навагоднія інтэрактыўныя гульні і конкурсы. Пераможцаў будзе толькі трое, але ніводнае дзіця не сыдзе з тэатра без падарунка, абяцаюць арганізатары.

bolshoibelarus.by


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter