Цi дапамаглi імпартныя лініі на Дубровенскім ільнозаводзе?

Ухапіліся за даўгунец

Год таму на Дубровенскім ільнозаводзе ўстаноўлены імпартныя лініі па вырабе доўгага і кароткага валакна. І гэта адразу сказалася на выніках: за мінулы год чысты прыбытак прадпрыемства склаў 2 мільярды рублёў.



А ў гэтыя дні калектыў заклапочаны тым, каб нарыхтваць якасную сыравіну. Асноўная цяжкасць, гаворыць дырэктар Анатоль Басянкоў, кладзецца на само прадпрыемства, якое вырошчвае даўгунец амаль на 2 тысячах гектараў. Яшчэ 500 гектараў займалі яго пасевы ў пяці гаспадарках раёна. 

Падымае і звозіць ільнотрасту са сцелішчаў механізаваны атрад, у складзе якога ажно 25 прэспадборшчыкаў, 5 пагрузчыкаў і 7 вялікагрузных аўтамабіляў з прычэпамі. Сыравіна ўбрана нумарам 1,22 з трох чацвёртых плошчы і ў бліжэйшыя дні, на думку кіраўніка, работы на полі будуць завершаны. Не апошнюю ролю тут адыгрывае і матэрыяльны стымул: зарплата большасці ўдзельнікаў уборкі «зашкальвае» за 20 мільёнаў рублёў у месяц.

На другой палове плошчаў нарыхтоўвае льнотрасту і адзін з лідараў па вырошчванні даўгунцу ў краіне — Мосарскі льнозавод, што ў Глыбоцкім раёне. Тут з плана 2500 тон у шохі завезена ўжо 1300 тон. 

З нарыхтаванай сыравіны новага ўраджаю ўжо выраблена 80 тон доўгага і 150 тон кароткага валакна, якое адпраўлена на Аршанскі льнокамбінат. План па ім, запэўніў дырэктар льнозавода Віктар Кейзік, будзе поўнасцю выкананы.

 У цэлым па Віцебскай вобласці льнотраста спарадкавана з 6100 гектараў, або на больш чым з палавіны плошчаў.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

saulich@bk.ru

Фота аўтара
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter