Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 650

Аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2014 года
Аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2014 года


2-города-брест-памятник-8093-080214.jpg

Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры i савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, пастанаўляю:

1. За выдатныя дасягненнi ў галiне музычнага i выяўленчага мастацтва, кiнавiдэамастацтва, музейнай справы, народнай мастацкай творчасцi, архiтэктуры, выхавання творчай моладзi, якiя атрымалi грамадскае прызнанне, прысудзiць спецыяльную прэмiю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2014 года:

ансамблю песнi i танца «Медунiца» ўстановы культуры «Магiлёўская абласная фiлармонiя» — за значны ўклад у захаванне i развiццё традыцыйнай беларускай музычнай культуры, актыўную канцэртную дзейнасць;

аўтарскаму калектыву закрытага акцыянернага таварыства «Сталiчнае тэлебачанне» ў складзе Адашкiна Аляксея Васiльевiча, дырэктара дырэкцыi спецыяльных праектаў, i Макей Вольгi Сяргееўны, карэспандэнта спецыяльнай службы карэспандэнтаў дырэкцыi iнфармацыйнага вяшчання, — за стварэнне цыкла дакументальных фiльмаў «Шай–бу! Shai–BY!..»;

аўтарскаму калектыву ў складзе Боганевай Алены Мiхайлаўны, супрацоўнiка дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы i лiтаратуры Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi», Варфаламеевай Тамары Барысаўны, старшага навуковага супрацоўнiка гэтай навуковай установы, i Козенкi Мiкалая Аляксеевiча, педагога дзяржаўнай установы адукацыi «Цэнтр дадатковай адукацыi «Ветразь» Кастрычнiцкага раёна г. Мiнска, — за стварэнне фундаментальнага навуковага 6–томнага выдання «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў»;

аўтарскаму калектыву ў складзе Дамнянковай Людмiлы Уладзiмiраўны, дацэнта кафедры народнага дэкаратыўна–прыкладнога мастацтва ўстановы адукацыi «Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры i мастацтваў», Лабковiча Пятра Вiктаравiча, дырэктара творча–эксперыментальнага прыватнага ўнiтарнага прадпрыемства «ГУДАРТ», i Лазукi Барыса Андрэевiча, загадчыка аддзела старажытнабеларускай культуры дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы i лiтаратуры Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi», — за вялiкую навуковую i творчую працу па адраджэннi традыцый нацыянальнай культуры i асабiсты ўклад у стварэнне экспазiцыi музея гiсторыi слуцкiх паясоў на базе рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства мастацкiх вырабаў «Слуцкiя паясы» ў г. Слуцку Мiнскай вобласцi;

калектыву дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць–герой» — за вялiкi ўклад у захаванне гiстарычнай памяцi аб Вялiкай Айчыннай вайне i стварэнне новай экспазiцыi ў Паўднёва–ўсходняй казарме Цытадэлi Брэсцкай крэпасцi «Музей вайны — тэрыторыя мiру»;

калектыву дзяржаўнай установы культуры «Творчыя майстэрнi «Цэнтр сучасных мастацтваў» — за вялiкi ўклад у прапаганду сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусi i арганiзацыю значных выставачных праектаў;

калектыву Неглюбскага сельскага цэнтра ткацтва Веткаўскага раёна Гомельскай вобласцi — за значныя дасягненнi ў справе адраджэння i развiцця народных рамёстваў, захаванне i папулярызацыю традыцыйных тэхналогiй вытворчасцi неглюбскiх ручнiкоў;

Багласаву Сяргею Георгiевiчу, члену грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз архiтэктараў», галоўнаму спецыялiсту камунальнага будаўнiча–эксплуатацыйнага ўнiтарнага прадпрыемства «Мiнская спадчына», — за значны асабiсты ўклад у рэстаўрацыю i аднаўленне гiсторыка–культурнага комплексу плошчы Свабоды з прылеглай забудовай у г. Мiнску;

Бандарэнку Сяргею Афанасьевiчу, мастаку–скульптару, члену грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз мастакоў», — за вялiкi ўклад у развiццё беларускага выяўленчага мастацтва i стварэнне высокамастацкiх твораў манументальнай i станковай скульптуры;

Ганчаруку Уладзiмiру Iванавiчу, прафесару кафедры малюнка ўстановы адукацыi «Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў», — за вялiкi асабiсты ўклад у развiццё выяўленчага мастацтва Беларусi i выхаванне таленавiтай моладзi.

2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2014 года са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.
4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА.
30 снежня    г. Мiнск.

Советская Белоруссия № 1 (24631). суббота, 3 января 2015

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter