Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 516

Аб прысуджэннi прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2016 года

Аб прысуджэннi прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2016 года


Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры i савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, узгодненыя з кiраўнiцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную дзейнасць у гуманiтарнай галiне, што садзейнiчае захаванню i памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзi любовi да Айчыны, сцвярджэнню духоўных каштоўнасцей i мастацка–маральных традыцый, iдэй чалавекалюбства, дабрачыннасцi i мiласэрнасцi, прысудзiць прэмiю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2016 года:

iгумену Яўсевiю (Цюхлову Канстанцiну Дзмiтрыевiчу), настаяцелю Свята–Елiсееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра Навагрудскай епархii Беларускай праваслаўнай царквы, — за асабiсты ўклад у духоўна–маральнае i патрыятычнае выхаванне моладзi;

калектыву дзяржаўнай установы «Рэспублiканскi рэабiлiтацыйны цэнтр для дзяцей–iнвалiдаў» — за плённую працу па сацыяльнай абароне дзяцей–iнвалiдаў, умацаваннi iдэй чалавекалюбства i мiласэрнасцi;

калектыву ўстановы адукацыi «Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт iмя Максiма Танка» — за актыўную дзейнасць у гуманiтарнай галiне, значны ўклад у развiццё i папулярызацыю валанцёрскага руху сярод студэнцкай моладзi;

Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi — за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне грамадзян, правядзенне маштабнай рэканструкцыi i рэстаўрацыi мемарыяльнага комплексу «Курган Славы»;

Сергачову Сяргею Аляксеевiчу, загадчыку кафедры архiтэктуры жылых i грамадскiх будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта, доктару архiтэктуры, прафесару, — за значны асабiсты ўклад у захаванне гiсторыка–культурнай спадчыны Беларусi, стварэнне кнiгi «Народнае дойлiдства Беларусi. Гiсторыя i сучаснасць».

2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2016 года са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА.

31 снежня 2016 г. г. Мiнск.

Советская Белоруссия № 5 (25140). Вторник, 10 января 2017

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter