Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 7

Аб прысуджэнні спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, п а с т а н а ў л я ю:

1. За значныя вынікі ў творчай, культурна-асветніцкай, навуковай, педагагічнай дзейнасці, якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 года ў наступных намінацыях:
музычнае мастацтва
Мдзівані Андрэю Юр’евічу, прафесару кафедры кампазіцыі ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь, — за значны асабісты ўклад у развіццё беларускага музычнага мастацтва і стварэнне оперы-прытчы “Маленькі прынц”;
тэатральнае мастацтва
Аўсяннікаву Генадзю Сцяпанавічу, вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай установы “Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы”, народнаму артысту СССР, — за яркія сцэнічныя вобразы ў спектаклях тэатральнага сезона 2007/2008 года;
мастацкая літаратура
Шніпу Віктару Анатольевічу, галоўнаму рэдактару выдавецкага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Мастацкая літаратура”, — за выдатныя творчыя дасягненні, стварэнне кнігі паэзіі і прозы “Страла кахання, любові крыж”;
народная творчасць
Іванаўскай школе бондарства — за значны ўклад у зберажэнне і папулярызацыю старадаўніх народных рамёстваў;
Харкевічу Аляксандру Антонавічу, майстру дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (в.Ваўканосава Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці), — за стварэнне самабытных мастацкіх твораў, актыўны ўдзел у выстаўках, конкурсах і фестывалях;
харэаграфічнае мастацтва
Гайко Вользе Уладзіміраўне, артыстцы балета, вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы “Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь”, заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь, — за яркія сцэнічныя вобразы, створаныя ў спектаклях тэатральнага сезона 2007/2008 года;
крытыка і мастацтвазнаўства
Шаранговіч Наталлі Васіль-еўне, рэдактару аддзела выяўленчага мастацтва рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і мастацтва”, — за значны асабісты ўклад у даследаванне і папулярызацыю сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва;
музейная справа
калектыву ўстановы “Веткаўскі музей народнай творчасці” — за плённую працу па захаванню і прапагандзе гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі;
бібліятэчная справа
калектыву дзяржаўнай установы культуры “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” — за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне і арганізацыю бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва;
аматарская мастацкая творчасць заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь студыі сучаснага бальнага танца “Мара” культурна-забаўляльнага рэспубліканскага даччынага унітарнага прадпрыемства “Культсэрвіс” Мінскага трактарнага завода — за выдатныя творчыя дасягненні і значны ўклад у эстэтычнае выхаванне моладзі;
народнаму фальклорнаму калектыву “Гасцінец” Ракаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу — за значную працу па вывучэнню, захаванню і прапагандзе песеннай спадчыны, звычаяў і традыцый беларусаў;
выхаванне творчай моладзі
Дзяржынскай дзіцячай школе мастацтваў — за плённую культурна-асветніцкую і педагагічную дзейнасць, падрыхтоўку лаўрэатаў міжнародных фестываляў і конкурсаў.
2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.
4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
8 студзеня 2009 г., г. Мінск


Як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта, учора Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter