Удзельнiкам IX Рэспублiканскага фестывалю нацыянальных культур

Вiншаванне Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

Дарагiя сябры!


Сардэчна вiншую вас з цудоўным святам — IX Рэспублiканскiм фестывалем нацыянальных культур.


За тысячагадовую гiсторыю беларуская зямля, нiбы ласкавая матуля, сабрала пад свае крылы прадстаўнiкоў розных нацый, якiя сёння адчуваюць сябе адной вялiкай сям’ёй. Iх еднасць i братэрства — сакрэт той сiлы, дзякуючы якой наша Радзiма паспяхова пераадолела ўсе гiстарычныя выпрабаваннi i стала незалежнай дзяржавай. Грамадзянскi мiр i згода, непрымальнасць любых форм дыскрымiнацыi i варожасцi на этнiчнай глебе з’яўляюцца найвялiкшымi духоўнымi каштоўнасцямi краiны.


Важкi ўклад у захаванне культурнай самабытнасцi народаў, што жывуць на Беларусi, уносiць Рэспублiканскi фестываль нацыянальных культур. Ён заўжды збiрае суквецце талентаў i дорыць добры настрой.


Спадзяюся, што сёлетнi фестываль прадоўжыць гэтыя традыцыi, паслужыць умацаванню адзiнства жыхароў нашай краiны, дапаможа iм зберагчы сваю духоўную адметнасць дзеля ўзбагачэння агульнай беларускай культуры.


Жадаю вам здароўя, шчасця i поспехаў у працы на карысць любiмай Айчыны.


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

1 чэрвеня 2012 года.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter