Удзельнiкам i гасцям XXIV Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю «Лiстапад»

Дарагiя сябры!

Вiтаю вас на адкрыццi XXIV Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю «Лiстапад».

Дэвiз цяперашняга фестывалю — «Iсцiна. Любоў i прыгажосць» — вельмi добра адлюстроўвае яго пачэсную мiсiю: служыць высокiм маральным i эстэтычным iдэалам, зберагаць i памнажаць лепшыя дасягненнi нацыянальнага i сусветнага кiнематографа.

Творчая гiсторыя мiнскага форуму — гэта сотнi запамiнальных кiнапрэм’ер, мноства сустрэч з прызнанымi майстрамi экрана, адкрыццё яркiх маладых талентаў, шырокая панарама ўнiкальных i цiкавых праектаў.

Упэўнены, што «Лiстапад» стане значнай падзеяй гэтага года i будзе спрыяць умацаванню дружбы памiж народамi.

Жадаю ўдзельнiкам фестывалю творчага натхнення, мiру i дабрабыту, а яго гасцям — прыемных уражанняў i цёплых сустрэч!


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА.


3 лiстапада 2017 года.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter