Удзельнiкам i гасцям урачыстасцей з нагоды Дня беларускага пiсьменства

Паважаныя сябры!

Штогод у першую нядзелю верасня наша краiна адзначае вельмi важнае ў духоўным жыццi грамадства свята — Дзень беларускага пiсьменства. Гэта яскрава сведчыць аб захаваннi славутых традыцый, якiя пакiнулi нам у спадчыну мiнулыя пакаленнi.

Айчыннае пiсьменства бярэ свой пачатак ад часоў Еўфрасiннi Полацкай i Кiрылы Тураўскага. Яго ўзбагачалi Францыск Скарына i Сымон Будны, Янка Купала i Якуб Колас, Аркадзь Куляшоў i Iван Шамякiн, многiя iншыя майстры беларускага слова. Яны па праву знаходзяцца ў шэрагу выдатнейшых дзеячаў сусветнай лiтаратуры.

Сёння ў Беларусi нацыянальная культура, адукацыя, друк маюць трывалую дзяржаўную падтрымку. У нас створаны неабходныя ўмовы для ўсебаковага духоўнага развiцця асобы, што з’яўляецца важнейшым фактарам далейшага паступальнага развiцця краiны.

Усiм арганiзатарам, удзельнiкам i гасцям свята жадаю плёну ў працы, шчасця, здароўя, дабрабыту, новых здзяйсненняў у iмя роднай Беларусi.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter