Удзельнiкам i гасцям урачыстасцей Дня беларускага пiсьменства

Паважаныя сябры!Прымiце маё сардэчнае вiншаванне з Днём беларускага пiсьменства.За час свайго iснавання гэта свята стала адметнай з’явай культурнага жыцця краiны, сiмвалам шанавання яе духоўных каштоўнасцей.Беларускае пiсьмовае слова пачыналася ад Еўфрасiннi Полацкай i Кiрылы Тураўскага, набiрала сiлу ў друкаваных кнiгах Францыска Скарыны, Сымона Буднага i Сiмяона Полацкага, узнялося на сусветны ўзровень у творах Якуба Коласа, Янкi Купалы, Максiма Багдановiча, Уладзiмiра Караткевiча, Iвана Шамякiна, Iвана Мележа, iншых выдатных лiтаратараў Беларусi.Сёлета ўдзельнiкаў Дня беларускага пiсьменства гасцiнна сустракае Смаргоншчына, якая ўзгадавала нямала слынных асветнiкаў i дзеячаў культуры. З гэтай зямлёй непарыўна звязана iмя Францiшка Багушэвiча — нашага вялiкага паэта, творчасць якога была прысвечана сцвярджэнню высокiх iдэалаў сацыяльнай справядлiвасцi, годнасцi простага чалавека.Шчыра жадаю ўсiм арганiзатарам i гасцям свята жыццёвага аптымiзму, шчасця, дабрабыту i творчага плёну.Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

Паважаныя сябры!


Прымiце маё сардэчнае вiншаванне з Днём беларускага пiсьменства.


За час свайго iснавання гэта свята стала адметнай з’явай культурнага жыцця краiны, сiмвалам шанавання яе духоўных каштоўнасцей.


Беларускае пiсьмовае слова пачыналася ад Еўфрасiннi Полацкай i Кiрылы Тураўскага, набiрала сiлу ў друкаваных кнiгах Францыска Скарыны, Сымона Буднага i Сiмяона Полацкага, узнялося на сусветны ўзровень у творах Якуба Коласа, Янкi Купалы, Максiма Багдановiча, Уладзiмiра Караткевiча, Iвана Шамякiна, Iвана Мележа, iншых выдатных лiтаратараў Беларусi.


Сёлета ўдзельнiкаў Дня беларускага пiсьменства гасцiнна сустракае Смаргоншчына, якая ўзгадавала нямала слынных асветнiкаў i дзеячаў культуры. З гэтай зямлёй непарыўна звязана iмя Францiшка Багушэвiча — нашага вялiкага паэта, творчасць якога была прысвечана сцвярджэнню высокiх iдэалаў сацыяльнай справядлiвасцi, годнасцi простага чалавека.


Шчыра жадаю ўсiм арганiзатарам i гасцям свята жыццёвага аптымiзму, шчасця, дабрабыту i творчага плёну.


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

 

Осенние полонезы

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter