Удзельнікам VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

Дарагія сябры! Сардэчна віншую вас з пачаткам фінальных мерапрыемстваў VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

З даўніх часоў беларуская зямля, як ласкавая матуля, прымала да сябе прадстаўнікоў розных нацый. Яны разам працавалі, будавалі сем’і, а калі трэба — са зброяй у руках змагаліся за незалежнасць краіны. Выдатным прыкладам патрыятызму нашых грамадзян стала Вялікая Айчынная вайна, калі ўсе разам падняліся на абарону Беларусі і ўнеслі важкі ўклад у агульную Перамогу.

Гісторыя вучыць, што беларусы моцныя менавіта сваёй еднасцю і сяброўствам. Беларусь — гэта мы, і таму наш святы абавязак — падтрымліваць тыя шматвяковыя сувязі, якія злучаюць жыхароў нашай дзяржавы ў адзіны народ, дапамагаць прадстаўнікам розных нацый зберагаць сваю духоўную адметнасць дзеля ўзбагачэння агульнай беларускай культуры.

Няхай жа гэты цудоўны фестываль паспрыяе ўсім нам у выкананні гэтай высакароднай місіі, стане сапраўдным святам, дасць магчымасць пазнаёміцца з творчымі здабыткамі розных нацыянальных супольнасцей і адкрыць новыя таленты.

Жадаю вам, шаноўныя сябры, добрага здароўя, шчасця, невычэрпнага натхнення і поспехаў у плённай працы на карысць любімай Беларусі.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА,
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter