Удзельнікам II з’езда грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Паважаныя сябры!

Шчыра віншую вас з адкрыццём II з’езда грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Ваш саюз дастойна выконвае важную місію згуртавання лепшых творчых дзеячаў, якія жадаюць прысвяціць свае талент і майстэрства самаадданаму служэнню нашаму народу.

Мастацкае слова адыгрывае велізарную ролю ў грамадстве. Кніга — гэта не толькі крыніца пазнання свету, але і мудры выхавальнік, нястомны настаўнік. Таму дзяржава будзе заўжды спрыяць дзейнасці пісьменнікаў, чые творы сцвярджаюць сапраўдныя маральныя і эстэтычныя каштоўнасці, вучаць чытачоў любіць сваю Радзіму, ганарыцца яе гісторыяй і культурай.

За апошні час ваша творчае аб’яднанне стала надзейным калектывам аднадумцаў, які з годнасцю працягвае традыцыі знакамітых прадстаўнікоў беларускай літаратуры.

Няхай і надалей члены саюза ўзбагачаюць нашу духоўную скарбніцу высокамастацкімі творамі, адкрываюць свету новыя імёны паэтаў і празаікаў.

Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                                                                                                                                                                      Аляксандр ЛУКАШЭНКА

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter