Удзельнічай і перамагай

У Брэсце выберуць, які знак будзе ўсталяваны на ўездзе ў горад

Брэсцкі гарвыканкам да 1 красавіка прымае эскізы знака, які ўсталююць на ўездзе ў горад.

У конкурсе могуць удзельнiчаць праектныя арганізацыі, творчыя майстэрні, прадпрыемствы і нават фізічныя асобы ці прадстаўнікі ўстаноў.

Конкурс праводзіцца без грашовай узнагароды, але пераможца аўтаматычна стане галоўным праекціроўшчыкам пры выкананні знака ў натуры. Мяркуецца, што яго ўсталююць на ўездзе ў Брэст з боку транспартнага кальца на трасе Заходняга абходу.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter