Полковник Юрий Пыжик посадил истребитель, который потерял управление. За этот героический поступок он был награжден орденом «За личное мужество»

Учынак высокага палёту

Кастрычнiцкiм днём 2010 года цяпер ужо камандзiр 61-й знiшчальнай авiяцыйнай базы палкоўнiк Юрый Пыжык у якасцi iнструктара з маладым лётчыкам выконваў практыкаванне — паветраны бой. Лётчыкi ўжо вярталiся на базу, як раптам на вышынi 4000 метраў самалёт перастаў слухацца руля, сiтуацыя iмклiва выходзiла з-пад кантролю. Юрый Пыжык узяў кiраванне на сябе i здолеў пасадзiць ашалелы Су-27. За гэты гераiчны ўчынак ён быў удастоены ордэна «За асабiстую мужнасць». Карэспандэнт «Р» наведаў авiябазу ў Баранавiчах, каб пагаварыць пра той лёсавызначальны дзень.

Юрый Пыжык — лётчык-снайпер. Гэта вышэйшая катэгорыя квалiфiкацыi.

Трэнiровачны дзень

— Адпрацоўвалi вывазныя палёты на паветраны бой, другi пiлот — малады капiтан, — успамiнае Юрый Пыжык. — Вярталiся на аэрадром, раптам самалёт стала кiдаць у бакi, ён рэзка набiраў вышыню, знiжаўся. Пашанцавала яшчэ, што выйшаў з-пад кантролю не падчас самаго паветранага бою ў спарынгу з адным Су-27. Да аэрадрома дзесьцi 60 кiламетраў, i надвор’е яшчэ, як на злосць, жудаснае, суцэльная нiзкая воблачнасць. Прыборам нельга давяраць i вiзуальна складана вызначыць, дзе ляцiм. Прасiў рабят на камандным пункце з зямлi кантраляваць, дзе знаходзiмся, каб на выпадак катапультавання адвесцi самалёт ад населеных пунктаў. Руль паддаваўся кiраванню, але з велiзарным высiлкам, удваiх з капiтанам навалiлiся, каб знiшчальнiк не выкiнула на крытычныя вуглы. Вывалiлiся з-пад нiжняга краю воблачнасцi, вышыня ўсяго метраў 150. Убачыў паласу, але да яе правей пару кiламетраў. Нам давалi каманду заходзiць на другi круг, але я разумеў: фiзiчна не зможам, рукi стамiлiся. Сядаем, усё кiраванне ўзяў на сябе, другому лётчыку сказаў на ўсялякi выпадак трымацца за ручку катапультавання. Думка ў галаве толькi адна — трымаць самалёт да апошняга, пасадзiў яго цалкам у ручным рэжыме. Паглядзеў на свае рукi — яны былi сiнiя ад напружання. Адразу патэлефанаваў жонцы, сказаў толькi — не перажывай, усё добра, затрымаюся на працы. Адмовы i пазаштатныя сiтуацыi пастаянна адпрацоўваем на трэнажоры. Але ў рэальнай сiтуацыi псiхалагiчна i фiзiчна цяжэй дзейнiчаць.


Як пазней вызначылася, збой быў у сiстэме дыстанцыйнага кiравання. У самалёта не было карэктных даных — як яму ляцець, тэхнiка iшла насуперак лётчыку. А малады капiтан у вынiку сышоў з авiяцыi. Пару разоў яшчэ паспрабаваў лятаць, але пасля таго кастрычнiцкага дня не змог сябе псiхалагiчна адолець.

Ёсць не толькi МiГ

Гэты iнцыдэнт быў лебядзiнай песняй Су-27, у 2012 яны знятыя з узбраення нашай армii. Iх замянiлi новыя Су-30СМ. Пакуль што iх на базе чатыры. 1 лiпеня заступяць на пастаяннае баявое дзяжурства разам з МiГ-29. Дарэчы, Юрый Пыжык — першы беларускi лётчык, якi лятаў на новым Су-30СМ яшчэ на авiясалоне «МАКС-2015», самалёт уразiў яго. I гэты вопыт адыграў важную ролю ў вынiковым рашэннi па закупцы такiх машын нашай краiнай.


Су-30СМ — добры. Унiверсальная машына: падыходзiць як для блiзкага радыуса дзеянняў, так i для працяглых палётаў. Характарыстыкi ўражваюць.

Су-30СМ дазваляе лятаць на меншых хуткасцях i з вялiкiм вуглом атакi, i лётчыку не трэба перажываць, што ён звалiцца ў штопар. Новы знiшчальнiк энергiчна ламае траекторыю палёту, пры тым, што важыць ён больш транспартнага Ан-26.

Новая i старая гвардыя

Юрый Пыжык — лётчык-снайпер. Гэта вышэйшая катэгорыя квалiфiкацыi, ён кожны год яе пацвярджае. Катэгорыя прысуджаецца паветраным асам, якiя дасканала валодаюць тактыкай бою, ведаюць авiяцыйную тэхнiку, здалi тэарэтычныя i практычныя квалiфiкацыйныя экзамены, маюць выдатныя навыкi тэхнiкi пiлатавання i налёт не менш за 1200 гадзiн.


У падначаленнi ў Юрыя Мiкалаевiча больш за 1000 чалавек. Касцяк складу — лётчыкi яшчэ савецкай школы авiяцыi. Але ўлiваюцца i маладыя кадры: з Лiды, перавучваюцца са штурмавой авiяцыi, а таксама выпускнiкi авiяцыйнага факультэта Ваеннай акадэмii.

Вучылi нашых ваенных лётчыкаў кiраваць найноўшымi Су-30СМ расiйскiя iнструк-тары. Цяпер жа падрыхтаваныя iнструктары на гэты знiшчальнiк — Юрый Пыжык, намеснікі камандзіра авіябазы i камандзiр эскадрыллі. Трэнiровачныя палёты — пастаянна.



— Лётны склад павышае вывучку i майстэрства: выконвае фiгуры складанага i вышэйшага пiлатажу, адпрацоўвае баявое прымяненне, — Юрый Мiкалаевiч сам лятае амаль кожны дзень. — Вось на наступным тыднi лятаем на палiгоне Ружаны з практычным баявым ужываннем авiяцыйных бомбаў i ракет, страляем з гарматы па наземных цэлях. Пускi ж кiраваных ракет тыпу паветра-паветра адпрацоўваем на расiйскiм палiгоне Ашулук. Такiя палёты запланаваны на наступны год.

ikras@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter